Гражданка Литвы на автомобиле врезалась в дом в Островецком районе

17:00 / 23.05.2015
Сумна закончыўся пятнічны вечар для грамадзянкі Літвы, якая прыехала на Астравеччыну ў госці.


Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 15 мая каля 21.00. Жанчына ехала ў накірунку Рымдзюн, аднак на ўездзе ў вёску, на закругленні дарогі ўправа, не справілася з кіраваннем, выехала на левую абочыну і ўрэзалася ў жылы дом. Будынак пасля моцнага ўдару нават скрануўся з фундаменту.

У выніку аварыі жанчына з цяжкімі цялеснымі траўмамі дастаўлена ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу. Як высветлілася, рамянём бяспекі яна прышпілена не была.


----------------------------------------------------

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.