Островчане, будьте осторожны!

09:06 / 22.10.2012

У апошні час на тэрыторыі Астравецкага і іншых раёнаў вобласці пачасціліся крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян цыганамі. У асноўным пацярпеўшыя – гэта пажылыя адзінокія людзі, якія пражываюць у аддаленых ад цэнтра вёсках.


Зразумела, што пажылыя людзі не заўсёды адэкватна могуць ацаніць сітуацыю, тым больш процістаяць злодзеям. Акрамя гэтага, па сваёй даверлівасці яны часта не замыкаюць сваё жыллё, спрашчаючы тым самым злодзеям задачу.
Пранікаючы ў дамы, злачынцы беспамылкова вызначаюць месцы захоўвання каштоўнасцей і грошай, крадуць іх і хутка пакідаюць жыллё. У гэтым годзе хваля падобных злачынстваў пракацілася па ўсёй рэспубліцы. Не з’яўляецца выключэннем і наш рэгіён. Адной з ахвяр цыганоў стала пенсіянерка з Падваранцаў, у якой злодзеі 4 кастрычніка ўкралі вялікую суму грошай з незамкнёнага дома. Злодзеяў пакуль затрымаць не ўдалося, але спадзяёмся, што яны хутка адкажуць за здзейсненае перад судом.
На жаль, гэтае злачынства не адзінае. У 2012 годзе ў нашым раёне зарэгістравана 58 крадзяжоў усіх форм уласнасці, 22 – з кватэр і жылых дамоў. І большасць з іх можна было папярэдзіць. Для гэтага трэба ўсяго толькі праявіць большую ўвагу і насцярожанасць і патэлефанаваць па тэлефоне 102 ці свайму ўчастковаму інспектару і паведаміць аб з’яўленні ў населеным пункце незнаёмых людзей.
Такім чынам, давайце берагчы сваю маёмасць: замыкаць жыллё, не пакідаць без нагляду рэчы, не пускаць незнаёмых людзей у дом, а пры з’яўленні ў вёсцы цыганоў тэрмінова паведамляць аб гэтым у органы ўнутраных спраў.


В. КАСПЯРОВІЧ, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі.


Фота з сайта babyblog.ru.