Криминальная хроника: кража документов, угроза убийства, интересная находка...

14:31 / 10.08.2012
1
З ПРАВАМІ,  АЛЕ БЕЗ АЎТАМАБІЛЯ

На двух колах, але з вадзіцельскім пасведчаннем і дакументамі на аўтамабіль “укаціў” ноччу 1 жніўня злодзей з аднаго з двароў Міхалішак.


Гэту прапажу выявіў гаспадар, ляснік мясцовага лясніцтва, са сваіх незамкнёных гаража і адрыны. Акрамя колаў і дакументаў былі таксама ўкрадзены 250 тысяч рублёў, 16 кілаграмаў зерня і 20 – камбікорму.
Па гэтаму факту раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа і зараз праводзіцца праверка.




І ЗА ЦЭМЕНТ АДКАЖА

Раённым аддзелам Следчага камітэта 2 жніўня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да непрацуючага, раней судзімага жыхара вёскі Альгіняны.


Мужчына паўторна 28 ліпеня каля 18.00 на ахоўваемай тэрыторыі малочна-таварнай фермы, якая будуецца ў Германішках, украў 1 210 кілаграмаў цэменту на агульную суму 1 293 980 рублёў.




РУКУ ПАДНЯЎ – ПАД СЛЕДСТВА ТРАПІЎ

Стрымлівайце свае эмоцыі і сачыце за рухамі – інакш можаце адказаць за гэта перад законам.


Напрыклад, пенсіянер з вёскі Крываносы, які 24 ліпеня знаходзіўся ў доме непрацуючай жыхаркі Супранентаў 1991 года нараджэння, падчас спрэчкі схапіў яе рукамі за шыю і пагражаў забойствам. За што і паплаціўся – зараз у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.




НЕПАТРЭБНЫЯ ДЗЕЦІ

Чамусьці за памылкі бацькоў прыходзіцца адказваць дзецям.


Раённым аддзелам Следчага камітэта 2 жніўня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхаркі вёскі Вераб’і, даяркі СВК “Міхалішкі”, якая ўхіляецца ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей.




РЭХА ВАЙНЫ

Цікавую і незвычайную знаходку знайшоў астраўчанін падчас купання.


У спякотны дзень мужчына вырашыў ахаладзіцца ў вадзе ракі Лоша. У выніку ён не толькі пакупаўся, але і знайшоў пяць патронаў прыкладна часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Калібр і больш дакладныя звесткі пра боепрыпасы ўстанаўліваюцца.


Уладзімір КВАЧ,
Марына МАЦКЕВІЧ.