Егер забіў аленя

08:45 / 07.04.2010
2

На старонках газеты “Астравецкая праўда” ўжо пісалася пра выпадак, які здарыўся непадалёк ад вёскі Жукойні, дзе члены Варнянскага паляўнічага калектыву на чале з егерам Я.А. Асадчуком займаліся паляваннем. У гэты дзень тут былі незаконна здабыты два дзікі і высакародны алень. Па здзейсненаму факту было праведзена расследаванне, матэрыялы якога перададзены ў суд.
Суд разгледзеў справу і вынес прыгавор, у адпаведнасці з якім Я.А. Асадчук быў прызнаны вінаватым у паляванні без належнага дазволу забароненай зброяй і спосабамі, якія пацягнулі за сабой страты ў буйным памеры. У выніку былому егеру вынесена пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распараджэнчымі функцыямі тэрмінам на 5 гадоў.
Прыгавор можа быць абскарджаны.


Уладзімір МАРЧАНКА, начальнік Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.