Внимание дети! Включаем свет!

07:00 / 09.06.2015
Пад такой назвай з 25 мая па 5 чэрвеня праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства. Пачаліся летнія канікулы, а гэта значыць, што большасць дзяцей прадстаўлены самі сабе – і дзіцячы траўматызм на дарогах можа ўзрасці.

Дзеці, якія гуляюць на вуліцы, настолькі прывыклі да машын, што часам не ў стане ацаніць ступень небяспекі. Хтосьці наогул прабягае перад аўтамабілем, які едзе, забаўляючыся такім чынам ці імкнучыся паказаць равеснікам сваю смеласць. Толькі такія гульні да дабра не даводзяць.

Часам не лепшым чынам паводзяць сябе і бацькі. Напрыклад, пакупка дзіцяці, які не дасягнуў чатырнаццаці гадоў, веласіпеда з’яўляецца неабдуманым учынкам: дарослыя не задумваюцца аб тым, дзе і як будуць катацца іх дзеці. А тыя, у сваю чаргу, дэманструюць адзін перад адным свае ўменні – катаюцца па двое, выпускаюць руль з рук. Нельга таксама дапускаць, каб падлеткі спрабавалі кіраваць мапедамі і матацыкламі, – для гэтага ім трэба не толькі дасягнуць шаснаццацігадовага ўзросту, але яшчэ і правы ў ДАІ атрымаць.

Кожны чацвёрты з траўміраваных мінулым летам на дарогах Гродзеншчыны дзяцей былі пасажырамі. Не варта забываць, што вадзіцелі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе юных спадарожнікаў. На жаль, дарослыя часта забываюць пра гэта: некаторыя перавозяць дзяцей да дванаццаці гадоў на пярэдніх сядзеннях, іншыя не нагадваюць ім пра рамень бяспекі. І ў выніку статыстыка здарэнняў на дарогах павялічваецца.

У час правядзення прафілактычных мерапрыемстваў для павышэння дзіцячай бяспекі супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць усім вадзіцелям ехаць з уключаным бліжнім святлом фар.

-----------------------------------


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.