Житель посёлка Гудогай совершил кражу автомагнитолы

18:00 / 27.05.2015
На крымінальны шлях ступіў непаўналетні жыхар пасёлка Гудагай.

Як устаноўлена ўчастковым інспектарам і супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, падлетак у пачатку сакавіка ўкраў дзве аўтамагнітолы з аўтамабіляў аднавяскоўцаў. Толькі доўга яму слухаць музыку не давялося – у адносінах да непаўналетняга ўзбуджаны крымінальныя справы.