Как приехать в пограничную зону?

10:00 / 14.04.2013
На сайт газеты “Астравецкая праўда” звярнуўся Аляксандр, які цікавіўся правіламі ўезду ў пагранічную зону.
На жаль, Аляксандр не паведаміў пра сваё грамадзянства, а толькі напісаў, што нарадзіўся ў вёсцы Стрыпуны Кямелішкаўскага сельсавета. У Астравецкім раёне ў яго жыве сястра, тут пахаваны маці і брат, ды і сам ён вырас у гэтых мясцінах. Аляксандр цікавіўся: што трэба, каб прыехаць на Астравеччыну?

Па адказ на гэтае пытанне мы звярнуліся да памочніка начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі Аляксандра Сяргеевіча Колабава:


– Для грамадзян Рэспублікі Беларусь дакументам, які дае права на знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне, з’яўляецца пашпарт грамадзяніна нашай краіны і квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны на права знаходжання ў пагранічнай зоне – на сёння яна складае 20 тысяч беларускіх рублёў. Яна дае права на знаходжанне і ўезд у пагранічную зону тэрмінам на адзін год.
Замежным грамадзянам неабходна звярнуцца ў бліжэйшы аддзел пагранічнай службы для атрымання пропуску ў пагранічную зону. З сабой трэба мець пашпарт і дакументы, якія пацвярджаюць роднасныя сувязі і якія сведчаць аб смерці і пахаванні на гэтай тэрыторыі родных.


Фота з сайта troitsk-rayon.ru.


/a