Вместо протоколов и наказаний – песни и подарки

10:03 / 29.01.2018

У мінулую пятніцу камісія па справах непаўналетніх райвыканкама сабралася на незвычайнае пасяджэнне. Не разглядваліся адміністрацыйныя пратаколы, не вырашаліся справы аб забранні дзяцей з сям’і, не было слёз і бурных спрэчак. А былі віншаванні, словы ўдзячнасці, падарункі, музыка і кветкі. І нагода для гэтага была больш чым важкая: камісіі па справах непаўналетніх нашай краіны адзначылі векавы юбілей – сто гадоў з дня ўтварэння.

IMG_9977.jpg

“Астравецкая праўда” даволі падрабязна расказвала і пра гісторыю станаўлення камісіі ў нашым раёне, і пра людзей, што працавалі ў ёй у розныя часы і працуюць зараз – дарэчы, гэтыя публікацыя неаднойчы ўзгадваліся падчас святочнага пасяджэння, у тым ліку і самімі героямі.

У той дзень за адным сталом сабраліся старшыні, якія ўзначальвалі камісію па справах непаўналетніх у розныя гады – Уладзімір Алегавіч Булавіцкі, Ірына Баляславаўна Шляхтун, Віктар Збігневіч Свіла, якія расказалі пра асаблівасці яе работы ў той ці іншы час, а таксама цяперашнія члены камісіі. Зараз у складзе камісіі працуюць Данута Іосіфаўна Петрык, Руслан Іосіфавіч Гайдуль, Галіна Мікалаеўна Зубель, Валерый Вацлававіч Барташэвіч, Наталля Уладзіміраўна Сянюць, Валерый Аркадзьевіч Супрановіч, Таццяна Уладзіславаўна Калтан, Алеся Казіміраўна Кашко, Юрый Аляксандравіч Адула, Віялета Юр’еўна Алексеявец. Не ўсе з іх змаглі прысутнічаць на гэтым асаблівым пасяджэнні  – але для кожнага ў старшыні Віктара Збігневіча Свілы і яго намесніка і сакратара камісіі Тарэсы Мар’янаўны Драган знайшліся добрыя словы падзякі за сумесную работу, мэта якой ва ўсе часы была адна – зрабіць шчаслівым і бяспечным жыццё кожнага дзіцяці.

IMG_9922.jpg

Свята ёсць свята: гучала музыка і цёплыя словы віншаванняў, віноўнікам урачыстасці дарылі кветкі і падарункі – прычым працэс гэты быў узаемным…

IMG_9937.jpg

IMG_9970.jpg

…А заўтра, на чарговым рабочым пасяджэнні, ім зноў усім разам давядзецца разбіраць сітуацыі ў сем’ях, думаць, як абараніць дзяцей, як зрабіць так, каб пры любых жыццёвых абставінах выраслі яны дастойнымі людзьмі, грамадзянамі нашай краіны.

Работа ў іх такая!


Текст: Нина Рыбик