Островчанки рассказали, в чём заключается женское счастье?

15:00 / 06.03.2016
счастьеУже с сегодняшнего дня и до 8 марта всех женщин страны будут поздравлять с весенним праздником, рассказывать, какие они особенные: красивые, добрые, милые, нежные – ну и так далее… И желать, желать, желать – всего и много. И в особенности, конечно же, простого женского счастья. А в чем оно заключается, женское счастье? Когда, почему и от чего женщина чувствует себя счастливой?
С такими простыми и одновременно очень непростыми вопросами мы обратились к женщинам разных возрастов и профессий.
И вот что они нам рассказали…

Пуляк Галина 01Галина Францевна Пуляк, врач-невролог центральной районной больницы:
– Я – врач, поэтому знаю не понаслышке, что главная составляющая счастья любого человека, не только женщины, здоровье – его собственное и его родных и близких. Даже если у тебя все будет замечательно: самая дорогая машина, самый красивый дом, пусть вокруг цветут цветы и поют райские птицы, – но если у тебя что-то болит, то ничто не доставит радости и удовольствия.
Еще хуже, если болит твоим близким, – ты хочешь им помочь, облегчить их страдания, взять на себя их боль – и не можешь этого сделать…
Люди мало ценят свое здоровье, пока оно есть, – тогда кажется, что всегда будешь здоровым веселым, бодрым. А когда что-то случается, тогда понимаешь, что здоровье и есть главное слагаемое счастья. Это как воздух: никто ведь не задумывается, какое блаженство – вдыхать кислород, пока не попадет в загазованную атмосферу.
Конечно, только хорошего здоровья для счастья, в том числе и женского, мало. Нужно, чтобы в семье царили лад и согласие, чтобы работа радовала. Это все – очень важно, но я бы поставила их на второе или даже на третье место.
Хоть и без любимой работы я не представляю себе женского счастья. Не раз задумывалась: смогла бы я сидеть дома и быть просто «хранительницей очага»? И поняла: нет, не получилось бы… Уже больше четверти века отдала профессии: после окончания университета сначала немного работала в Клецке, затем здесь, в Островце, – и это тоже немалая частичка моей жизни. Бывает, не все и не всегда идет гладко, но забери у меня работу – и жизнь будет неполной. Не зря говорят, что счастье – это когда утром хочется идти на работу, а вечером – возвращаться домой.

Виткевич ИринаІрына Віткевіч, старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага РАУС:
– Самае галоўнае шчасце для мяне, як, напэўна, і для большасці жанчын, заключаецца ў дзіцяці. Любая маці хоча і імкнецца, каб сын ці дачка былі здаровымі, каб у іх усё складвалася і атрымлівалася, каб яны ніколі не ведалі болю, слёз і бяды. Побач з нашымі дзецьмі мы пражываем яшчэ адно жыццё – разам з імі радуемся, марым і ажыццяўляем планы, вучым і самі вучымся. І калі ўсё добра ў дзіцяці – будзе шчаслівай і маці.
Яшчэ я шчаслівая тады, калі шчаслівыя мае блізкія і родныя людзі. Калі ў нашай краіне пануе мір і спакой, калі людзі бачаць адзін у адным не ворага, а таварыша і аднадумцу, калі ў нашым горадзе прыгожа і ўтульна. Гармонія чалавека ў многім залежыць ад таго, хто і што яго акружае.
Наогул жа, лічу, шчасце не можа залежаць ад чагосьці аднаго – вялікага і глабальнага, яно складаецца з тысячы, мільёнаў, магчыма, дробных, але вельмі прыемных момантаў.
Шчасце – гэта калі ў душы жыве радасць і спакой, няма злосці і зайздрасці, і можна атрымліваць задавальненне ад кожнага дня.

Суворова марияМарыя Баніфатаўна Суворава, фармацэўт-рэцэптар цэнтральнай аптэкі №95:
– Жаночае шчасце? З узростам усё мяняецца: меркаванні, прыярытэты, каштоўнасці. Змянілася і разуменне шчасця. Напрыклад, у юнацтве купіш якую-небудзь прыгожую абноўку або з’ездзіш у новае месца – і ўжо шчаслівая.
А затым я выйшла замуж, з’явіліся іншыя клопаты, нарадзілася дачушка. І прыйшло разуменне: вось сапраўднае жаночае шчасце сям’я, родныя і любімыя людзі побач, усмешка твайго маленькага сонейка – дачкі. Увогуле, прыемныя сямейныя клопаты.
А цяпер я шчаслівая тым, што ўсё добра ў дзяцей, што яны жывуць лепш, чым я ў іх час, што яны здаровыя і сытыя, што могуць спакойна гуляць па гораду, што ў нас няма вайны.
А яшчэ маё шчасце – гэта мая работа. Я адпрацавала фармацэўтам сорак дзевяць гадоў, але і зараз з задавальненнем іду на працу. Радуюся, што магу прынесці карысць людзям, дапамагчы, параіць. Хацелася б, каб усюды паміж людзьмі былі ўзаемаразуменне і ўзаемадапамога. У апошні час усе некуды спяшаюцца, мітусяцца, раздражняюцца і не заўважаюць адзін аднаго. Успамінаецца добры савецкі фільм “Дажывём да панядзелка”, дзе яшчэ школьнік напісаў у сачыненні вельмі мудрую фразу: “Шчасце – гэта калі цябе разумеюць”. Па-мойму, яна актуальная і ў наш час. Заўважайце адзін аднаго, разумейце і дапамагайце – і тады шчаслівых людзей будзе больш.

Воронович ВикторияВікторыя Варановіч, настаўніца мастацкага класа Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў:
– Шчасце для жанчыны – гэта сям’я. А шчаслівая сям’я тая, дзе пануюць павага адзін да аднаго, разуменне, каханне і ўзаемадапамога. Таксама ў жанчыны павінен быць кавалачак асабістай свабоды, свой маленькі свет, дзе яна будзе паўнацэннай гаспадыняй, каб рэалізоўваць задуманае ці аднаўляць сілы.
Мне падабаецца мая работа, стасункі з дзецьмі – кожны маленькі чалавек нясе святло і дабрыню. Яшчэ я шчаслівая, калі сустракаюся з цікавымі мастакамі, знаёмлюся з іх карцінамі. Мы абменьваемся ідэямі і вопытам, калі я знаходжу натхненне і час, каб самой займацца творчасцю. Калі ж у выніку нешта атрымліваецца – душа радасна спявае.
Для шчасця не патрэбна штосьці значнае ці каштоўнае – кожны дзень можа быць добрым і радасным. Зазірнула сонейка ў акенца – ужо можна ўсміхнуцца і ўсмешкай падарыць добры настрой камусьці яшчэ. А яшчэ лепш, каб маленькае сонейка пастаянна жыло ў душы кожнага з нас.

Азатян АмалияАмалія АЗАЦЯН, інспектар групы прафілактыкі ПАВЧ-2 на аб'ектах АЭС:
Ёсць людзі, пасля сустрэчы з якімі ў тваёй душы з’яўляецца нешта светлае і радаснае. Менавіта да такіх адносіцца Амалія Азацян, вясёлая, яркая, усмешлівая.
– Не, бываю я і ў дрэнным настроі, гэта ж жыццё, – гаворыць дзяўчына. – Здараецца, магу расплакацца з-за нейкага глупства. І ў такія хвіліны лаўлю сябе на думцы, што пачынаю сябе шкадаваць. Тады хутчэй бяру сябе ў рукі: “У цябе ёсць ногі, рукі, ты бачыш гэты свет, чуеш яго гукі. А ў некага і гэтага няма…”
Амалія – чалавек мэтанакіраваны. Яшчэ ў дзяцінстве, гледзячы фільмы пра вайну, яна зразумела, што хоча быць афіцэрам. Маці прапаноўвала ёй вучыцца на медыка, каб дапамагаць людзям. Але яна абрала кампрамісны варыянт – стала выратавальнікам.
Калі знаходзішся побач з Амаліяй, адчуваеш, наколькі гэта пазітыўны, энергічны, светлы і жыццярадасны чалавек.
– Я шчаслівая. Я не бачу ні адной прычыны, якая б перашкаджала мне сцвярджаць гэта, – прызнаецца Амалія. – Але, каб быць шчаслівай, мала нарадзіцца пад патрэбнай зоркай. Трэба яшчэ шмат працаваць, прычым пастаянна – над сабой, над сваімі адносінамі да тых, хто побач, да свету ў цэлым. Шчасце будуем мы самі. Трэба самой дзейнічаць – шукаць, змяняць свае звычкі і захапленні.
– Шчасце – калі ў цябе ёсць любімая работа, – працягвае дзяўчына. – Здорава, калі кожны дзень ты з радасцю сустракаешся з калегамі, а потым з такой жа радасцю спяшаешся дамоў, бо ведаеш, што там цябе чакаюць.
У чым жаночае шчасце? Канешне, у сям’і, дзе пануюць згода, сяброўства, дабрыня, любоў. Спачатку той, у якой ты расцеш, а потым – той, якую будуеш сама. Жаночае шчасце – гэта калі побач з табой родныя людзі і каханы чалавек, якія заўсёды падтрымаюць і дапамогуць і аб якіх ты можаш клапаціцца.

Синкело ВераВера Геннадьевна Синкело, педагог-психолог Ворнянского УПК:
Нет нужды доказывать кому-то, что все люди хотят быть счастливыми. Это обычное желание человека. Но что же такое женское счастье? И почему нет такого понятия, как «мужское счастье»?
Счастье – это ощущение, и его очень трудно «одеть» в слова. Если говорить простым языком, особо не вдаваясь в научные термины и другие психологические «умности», женщина живет чувствами, ощущениями и переживаниями, в нее изначально заложено эмоциональное начало. Нам нужно скорее чувствовать, чем знать, что нас любят. А вот мужчины, наоборот, до мозга костей «эрудиты», у них хорошо развито логическое мышление. Просто стоит изначально признать, что мы – разные, но только вместе мы счастливы. В этом вся прелесть человеческих отношений, которые не только женщину, но и мужчину делают счастливыми.
Можно много рассуждать о том, что нужно для того, чтобы быть счастливой. Кому-то не хватает нового платья, кому-то – отдыха в Европе или банально свободного времени, чтобы провести его в кругу семьи. Для каждой женщины счастье свое – но оно есть. И для того чтобы быть счастливой, просто нужно этого очень сильно захотеть.
Я считаю, что женское счастье заключается в любви. Какой бы сильной и мужественной внешне ни была женщина, она хочет чувствовать, что ее любят, и знать, что она кому-то нужна.
Любите свою работу, любите то, что вы делаете, любите семью и детей – и счастье не заставит себя ждать.
Для меня счастье – это очень-очень простые вещи, из которых складывается моя жизнь: благополучие моей семьи, улыбка любимого мужа и звонки родителей.

Стефанович АннаГанна Іванаўна Сцефановіч, аператар машыннага даення МТФ “Ліпнішкі” СВК “Гудагай”:
– Кожная дзяўчынка ў дзяцінстве гуляла ў дочкі-мацеры: спавівала ляльку, карміла яе, укладвала спаць, спявала калыханку… Мне здаецца, што прызначэнне кожнай жанчыны – быць маці, жонкай, сястрой, дачкой… Сэрца не на месцы, калі хтосьці з родных і блізкіх захварэў. Галоўнае ў жыцці – здароўе, а астатняе можна набыць.
…Нарадзілася я ў звычайнай сям’і ў Міндзянах, але ўсё дзяцінства правяла ў Фальварках. Спачатку вучылася ў Варонскай школе, пасля – у Варнянскай. На вяселлі ў сяброўкі пазнаёмілася з хлопцам: Іосіф адразу кінуўся мне ў вочы – статны, высокі і спакойны. Праз год пабраліся шлюбам – і разам ужо дзевятнаццаць гадоў…
Я ўдзячная лёсу не толькі за мужа, але і за яго бацькоў, з якімі мы жывём у згодзе і павазе. Ніводнага разу не пасварылася са свекрывёй, яна мне дапамагала дзетак гадаваць, адпускала на работу.
Спачатку я хацела ў гандлі сябе паспрабаваць, а пасля падумала – і пайшла на ферму “Ліпнішкі”, дзе працую і па сённяшні дзень.
Восьмага сакавіка чакаю з нецярпеннем. Муж – спакойны і сціплы па жыцці чалавек – у гэты дзень дорыць кветкі і гаворыць цёплыя словы. Старэйшы сын Дзмітрый, які вучыцца ў Ашмянскім аграрна-эканамічным каледжы, таксама да свята рыхтуе невялікі падарунак. А Андрэй, калі вяртаецца са школы, дорыць паштоўку і дапамагае па гаспадарцы.
Дзе б жанчына ні працавала – даяркай на ферме ці кіраўніком прадпрыемства, дзе б яна ні жыла – у вялікай гарадской кватэры ці ў вясковым доме без выгод – жаночае шчасце ў іх аднолькавае: кожная хоча быць маці і жонкай, кахаць і быць каханай. А як жа інакш, калі так задумана самой прыродай?

Рожко ЮлияЮлия Альбиновна Рожко, мама дочки и сына, психолог отдела образования, спорта и туризма:
– На первый взгляд, это очень простой вопрос. Но как же непросто на него ответить!
Мое женское счастье состоит из нескольких составляющих. Во-первых, оно заключается в возможности любить и быть любимой. Когда любящий мужчина находится рядом – ты творишь чудеса.
Счастье – это наши дети: старшая Катюша и младший Егор. Их смех, их бесконечные вопросы, секреты, шалости – без всего этого ни одна женщина не может быть счастливой.
И, конечно же, это родители, которые хоть и живут далеко, но всегда рядом, – их поддержку, понимание, добрые слова я чувствую и слышу постоянно.
А еще счастье – это когда занимаешься любимым делом! Когда решаешь чьи-то проблемы, помогаешь людям и вместе с ними радуешься жизни.
Бывает и мимолетное счастье, которое приходит «вдруг», – это запах весны, воспоминания о детстве, у кого-то с этим чувством ассоциируется вкус мороженого, а у кого-то – любимых духов.
Кажется, такие банальные слова – но они такие теплые, солнечные, родные и близкие.
И такого простого, обычного, житейского счастья, которого у меня много, я желаю всем девочкам и женщинам. Будьте счастливы!