Знакомьтесь: гервятский доктор Руслан Якубцевич
12:00 / 14.09.2015

Знаёмцеся: Руслан Якубцэвіч.
Пасада: загадчык Гервяцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.
Стаж работы: трэці год.
Адукацыя: вышэйшая.
Факультэт: педыятрычны.
Захапленні: спорт (у студэнцтве сур’ёзна зай-маўся лёгкай атлетыкай і рукапашным боем); другі год удзельнічае ў раённым чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” у складзе каманды “ГерPuzzle”.
Сямейнае становішча: жанаты, разам з жонкай Аксанай гадуе дзвюх дачушак.

– Ужо ў Астраўцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны прапанаваў на выбар два месцы працы: Міхалішкаўская бальніца ці Гервяцкая амбулаторыя. У Гервятах паабяцалі жыллё – а гэта важкі аргумент. На той час у мяне ўжо была сям’я, у нас нарадзілася дачка. А што можа быць важней для маладой сям’і, чым жыллё? І мы паехалі ў Гервяты.
– Па спецыяльнасці я педыятр. Падчас вучобы мы праходзілі інтэрнатуру ў гарадской дзіцячай паліклініцы, пагэтаму работа была не ў навінку. Канешне, у адрозненні ад горада, тут цішэй і менш людзей. Але ж тут усе адзін аднаго ведаюць, калі што здарыцца – могуць і ноччу да мяне прыйсці ці патэлефанаваць у любы час, каб пракансультавацца. Лячыць дзетак мне падабаецца, з імі вельмі цікава – яны непасрэдныя, шчырыя, а часам і не па гадах мудрыя. Педыятрам працаваў паўтара гады, а затым мяне назначылі загадчыкам амбулаторыі – стараюся апраўдаць аказаны давер.
– Шчыра кажучы, я не думаў, што маё жыццё будзе звязана з медыцынай, але за ўвесь час ні разу не пашкадаваў, што ўсё склалася менавіта так. Я задаволены сваёй працай, мне падабаюцца Гервяты – тут утульна і прыгожа. Люблю адпачываць разам з сям’ёй на прыродзе. Калі знаходзіцца вольны час, з задавальненнем займаюся ў нашым фізкультурна-аздараўленчым комплексе. А рэалізаваць сябе можна ўсюды – было б жаданне!
-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.