Первые островецкие "тысячники" получили заслуженные награды
08:05 / 18.08.2016
Заслужаную ўзнагароду аператару зернесушылкі СВК “Гервяты” Валерыю Анатольевічу Андрэйчыку ўручае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч АдулаСёлетняе жніво папсавала нервы хлебаробам. Тым не менш людзі працуюць на ўборцы з усёй стараннасцю і адказнасцю.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагароджванне першых “тысячнікаў” звычайна пачынае з камбайнераў і іх памочнікаў. Сёлетняе жніво ўнесла ў гэтую традыцыю карэктывы: па стане на 10 жніўня камбайнераў, якія б намалацілі тысячу і больш тон збожжавых, у раёне не было. Экіпажам асобных гаспадарак не хапіла лічаных тон. Затое вадзіцелі і аператары зернесушылак ужо пераадолелі адпаведна тысячны і двухтысячны рубеж.
Аператары зернесушылкі СВК “Міхалішкі” Анатоль Міхайлавіч Мешкель і Павел Яўгенавіч Пешка разам з напарнікамі першымі ў раёне дасушылі 2 тысячы тон зерняДа старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Аляксандравіча Адулы і бухгалтара Святланы Віктараўны Кацяш, якія напрыканцы мінулага тыдня развозілі ганаровыя граматы і грашовыя прэміі перадавікам уборкі, далучаліся старшыні калгасных прафсаюзных пярвічак.
Штогадовы пераможца спаборніцтваў сярод вадзіцеляў на жніве Уладзімір Карлавіч Грынцэвічі сёлета ўзначальвае раённы табель рангаў
Ва ўсіх гаспадарках раёна распрацавана сістэма ўзнагароджвання лідараў жніва: большасць вытворчых кааператываў адзначае сваіх удзельнікаў жніва за дасягненне менавіта тысячнага рубяжа.
– Работа па інфармаванні работнікаў аб ходзе жніва доб-ра і цікава наладжана ў СВК “Міхалішкі”, – расказвае Юрый Аляксандравіч. – Штодзень на спецыяльным экране ўдзельнікі ўборачнай кампаніі бачаць не толькі намалот за дзень і з пачатку жніва, ураджайнасць збожжа, але і заробак кожнага камбайнера і вадзіцеля.
Іван Іосіфавіч Анімуцкі і Славамір АнтонавічМізула з СВК “Гудагай” удвух перасушылі
больш за 3 тысячы тон зерня і рапсу
На жаль, па ўмовах раённага і абласнога спаборніцтваў на рахунак камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушылак не запісваецца рапс – інакш “тысячнікаў” было б значна больш.
Першыя раённыя “тысячнікі”
Вадзіцелі:
Уладзімір Карлавіч Грынцэвіч, СВК “Варняны”;
Станіслаў Леанардавіч Бернюкевіч, СВК “Міха-лішкі”;
Андрэй Францавіч Сідаровіч, СВК “Гудагай”;
Эдуард Казіміравіч Бабойць, СВК “Гервяты”.
Аператары зернесушылак:
Сяргей Мікалаевіч Рукойць, Віктар Антонавіч Мілашэвіч, Павел Яўгенавіч Пешка, Анатоль Міхайлавіч Мешкель, СВК “Міхалішкі”;
Славамір Антонавіч Мізула і Іван Іванавіч Анімуцкі, СВК “Гудагай”;
Андрэй Рышардавіч Кірпа, Фёдар Вацлававіч Кірпа, Аляксей Валер’евіч Рукойць, Уладзімір Тадэвушавіч Гражуль, СВК “Варняны”;
Франц Францавіч Тотчык, Сяргей Іванавіч Русалоўскі, Валерый Анатольевіч Андрэйчык з СВК “Гервяты”.
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

