100 гадоў споўнілася яшчэ адной жыхарцы Астравеччыны

14:58 / 29.06.2011

У мінулую суботу 100 гадоў споўнілася яшчэ адной жыхарцы Астравеччыны. У гэты дзень свой  юбілей адзначыла  жыхарка вёскі Варняны Францішка Вацлаваўна Грыгель.


Усё сваё доўгае жыццё жанчына пражыла ў Варнянах. З сямі гадоў зведала цяжкую працу – спачатку парабкавала, а потым працавала ў калгасе. І нават тады, калі пайшла на заслужаны адпачынак, працягвала працаваць. За шматгадовую цяжкую працу атрымала ганаровае званне Ветэран працы.
І таму ні дзіўна, што павіншаваць 100-гадовую юбілярку прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне С.У. Родзь, старшыня Варнянскага сельвыканкама М.С. Шыманец, старшыня СВК “Варняны” А.Ч. Вярбовіч і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Ю.А. Адула.
І зразумела, што  ў такі радасны дзень не абышлося  без кветак і падарункаў, цёплых слоў удзячнасці і ўспамінаў пра былое.


НА ЗДЫМКУ: Францішку Вацлаваўну віншуюць старшыня райсавета дэпутатаў В.В. Барташэвіч і старшыня Варнянскага сельсавета М.С. Шыманец.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.