У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ўзнагародзілі аўтараў лепшых калажоў пра мамаў

14:33 / 15.10.2019

Напярэдадні Дня маці Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі аб’явіў у сацыяльных сетках конкурс дзіцячай творчасці «Усё на Зямлі пачынаецца з мамы». Па яго ўмовах трэба было праз фотакалаж расказаць пра сваю матулю. І такіх «аповедаў» на электронную пошту арганізатараў прыйшло больш за сорак.

Праўда, конкурс у выніку атрымаўся не зусім дзіцячым – многім маленькім удзельнікам прыйшлі на дапамогу іх мамы.

– Мы вырашылі прымаць да ўдзелу ўсе работы, – патлумачыла намеснік дырэктара цэнтра творчасці Вольга Сцефановіч. – Канешне, маленькае дзіця адно такога калажа не зробіць, аднак можа падаць ідэю, адабраць фотаздымкі. У некаторых атрымалася сумесная творчасць – і гэта цудоўна, што на дапамогу прыйшлі мамы, таты, брацікі ці сястрычкі.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу, на якое запрасілі не толькі дзяцей, але і іх мамаў, прайшло 14 кастрычніка.

1.jpg

Дыпломы І ступені і палотны для фота атрымалі Вераніка Вайцяхоўская і Лізавета Вайдак з Гудагайскай СШ, Эвеліна Сінкевіч з гімназіі №1 г. Астраўца.

Калаж Веранікі Вайцяхоўскай.jpg

Калаж Веранікі Вайцяхоўскай


Калаж Лізаветы Вайдак.jpg

Калаж Лізаветы Вайдак


Работа Эвеліны Сінкевіч.jpg

Работа Эвеліны Сінкевіч


Дзіяна Калпак з Варнянскага НПК, Марат Марцінкевіч і Сафія Лета з Астравецкага ЦТДіМ ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені і падарункамі – фотаальбомамі.

Калаж Дзіяны Калпак.png

Калаж Діяны Калпак


Работа Марата Марцінкевіча.jpg

Работа Марата Марцінкевіча


Калаж Сафіі Леты.jpg

Калаж Сафіі Леты


З Дыпломамі ІІІ ступені і фотарамкамі вярнуліся дамоў вучні Рытанскага НПК Захар Качкан, Міхалішкаўскай СШ Арыяна Ствол і Гудагайскай СШ Аляксандра Янкоўская.

Калаж Захара Качкана.jpg

Калаж Захара Качкана


Калаж Арыяны Ствол.jpg

Калаж Арыяны Ствол


Работа Аляксандры Янкоўскай.jpg

Работа Аляксандры Янкоўскай

Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ