Са шчырым сэрцам да адзінокіх пацыентаў Міхалішкаўскай участковай бальніцы

12:09 / 29.09.2017

Традыцыйна актывісты раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” наведваюць аддзяленне сястрынскага догляду Міхалішкаўскай участковай бальніцы, каб сустрэцца з людзьмі, якія знаходзяцца тут,  і падарыць ім радасць і добры настрой.

IMG_2187.jpg

 Гэтага візіту чакаюць  і тыя, хто вымушаны гады праводзіць у казённых сценах, і тыя, хто імкнецца зрабіць жыццё састарэлых людзей хоць крышачку шчаслівейшым і больш радасным.

IMG_2122.jpg

Напярэдадні Дня сталых людзей жанчыны пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук і старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Наталлі Вікенцьеўны Баніцэвіч, а таксама варнянскія  школьнікі і  выхаванцы сацыяльнага прытулку ў чарговы раз наведалі аддзяленне сястрынскага догляду.

IMG_2095.jpg

–          Гэта традыцыйная акцыя, якая праходзіць напярэдадні  Вялікадня і Дня сталых людзей. Актывісты раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”  набываюць  невялікія падарункі, выхаванцы сацыяльнага прытулку сваімі рукамі робяць сувеніры – і мы едзем у  Міхалішкі, –  расказвае старшыня раённай арганізацыі ГА БСЖ Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч. –  Мне здаецца, што мы робім добрую справу. Канешне, было б лепш, каб кожны з гэтых людзей жыў у сваім доме ці ў роднай  сям’і,  але, на жаль, не ва ўсіх ёсць такая магчымасць.

IMG_2099.jpg

Заходзіш у палату, глядзіш у вочы гэтых людзей… Адны – шчаслівыя, другія – калючыя, але нават у такіх на імгненне загараюцца іскрынкі радасці, а трэція  –  пустыя, дзе няма нават  надзеі… Кожнага пацыента жанчыны і дзеці  вітаюць, дораць падарункі, стараюцца  пагаварыць і сагрэць добрым словам…

IMG_2107.jpg

Сёння ў аддзяленні сястрынскага догляду Міхалішкаўскай участковай бальніцы знаходзіцца 51 пацыент. Для кожнага з іх бальніца стала пастаянным месцам жыхарства – некаторыя тут жывуць ужо больш за 10 гадоў.

IMG_2105.jpg

–          Стварыць хатнюю утульнасць не атрымаецца, у любым выпадку – гэта бальніца, –  разважае  яе загадчык Генрых Генрыхавіч Калтан. –   Аднак для персанала пацыенты ўжо даўно сталі роднымі. І мы стараемся прадоўжыць жыццё гэтых людзей і зрабіць яго па магчымасці камфортным.

IMG_2162.jpg

IMG_2135.jpg

IMG_2114.jpg

IMG_2109.jpg




Текст:
Фото: Елена Ярошевич