Директор Ворнянского УПК Елена Юркойть приняла участие в обсуждении вопросов экологии на международной конференции

15:31 / 18.07.2017
2559

Напрыканцы чэрвеня дырэктар Варнянскага НПК Алена Іванаўна Юркойць паўдзель­нічала ў міжнароднай канфе­рэнцыі «Экалогія ў рэжыме рэальнага часу», якая прайшла ў Фінляндыі.

Экалагічны форум, які сабраў больш за сотню настаўнікаў і навучэнцаў амаль з дзесяці краін свету, стаў фінальным мерапрыемствам у межах Сусветнай алімпіяды па пасадцы дрэў ENO Treelympics.

Сёлетняя канферэнцыя была прысве­чана праблеме захавання лясоў і іх устойлівага развіцця.

Сімвалічна, што напрыканцы свайго знаходжання ў Фінляндыі кожны з удзельнікаў міжнароднай экалагічнай канферэнцыі, у тым ліку і дырэктар Варнянскага НПК Алена Іванаўна Юркойць, пасадзіў дрэўца ў парку свету ENO.

Каментарый

– Мне прадставіліся цудоўная магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і прыродай Фінляндыі на прыкладзе горада Йоэнсуу, дзе праходзіла канферэнцыя. Таксама нас чакалі цікавыя экскурсіі і паездкі. Сістэма адукацыі Фінляндыі лічыцца адной з лепшай у свеце. Падчас наведвання школ найбольш уразілі іх матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне, клас хіміі і біялогіі, а таксама пакой для адпачынку настаўнікаў, – падзялілася ўражаннямі Алена Іванаўна. – Экскурсія ў Нацыянальны парк, які вядомы сваёй прыгажосцю і незвычайным ландшафтам, падарыла нам узыходжанне на самую высокую кропку паўднёвай Фінляндыі – гару Юкка, якая ўзвышаецца на 347 метраў над узроўнем мора. З вышыні палёту можна было любавацца неабсяжным і неверагодна прыгожым возерам Піелінен, якое лічыцца адным з самых вялікіх у Фінляндыі. Разнастайнасцю, памерамі, колерамі раслін здзівіў батанічны сад Botania. У трапічнай аранжарэі, акрамя экзатычных раслін, паўнапраўнымі гаспадарамі сябе адчувалі сотні стракатых матылькоў.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений