Як выхоўваюць патрыётаў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1

13:45 / 18.04.2018

Адным з галоўных накірункаў выхаваўчай работы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1  з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.

У садку працуе раённы рэсурсны цэнтр «Сучасныя падыходы да ўзаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і ў выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту», у рамках якога  прайшоў патрыятычы тыдзень.

На працягу ўсяго тыдня мы праводзілі мерапрыемствы для выхаванцаў, бацькоў і педагогаў. Так, у  другой малодшай групе прайшла інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?» для  бацькоў і педагогаў па тэме «Мая Радзіма – Беларусь».

DSC00152.jpg

Запрасілі бацькоў і на свята  «Гаспадыня-Беларусачка». Мамы,  таты  і  дзеці прэзентавалі  беларускія нацыянальныя стравы: дранікі, тушаную бульбу, квашаную  капусту і сала.

DSC00108.jpg

У чацвер бацькоў чакаў сюрпрыз:  ім давялося паўдзельнічаць у  апытанні “Што мы ведаем пра Беларусь”. Сімволіка нашай рэспублікі, веды па  геаграфіі, беларускай прамысловасці, літаратуры і гістарычных мясцінах –   дарослыя даведаліся многа новага.

Удзел у патрыятычным тыдні прынялі і выхавацелі дашкольных устаноў раёна. Для іх прайшоў  семінар-практыкум «Роля ўстановы дашкольнай адукацыі і сям'і ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні асобы».

DSCF2900.jpg

Завяршыўся тыдзень інтэрактыўнай гульнёй «Тэст-драйв па-беларуску».

Алена ВАСІЛЬЧЫК, загадчык ДЦРР  №1.

Текст: Главный администратор