На Астравеччыне завяршылася акцыя “Наш жывёлавод”

10:54 / 15.02.2019

На Астравеччыне завяршылася акцыя “Наш жывёлавод”. Падзячныя пісьмы і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу апошнімі ў раёне атрымалі гудагайскія жывёлаводы КСУП “Гудагай”.

IMG_0889.JPG

Апошнія гады ў лідарах па вытворчасці малака трывала замацаваўся КСУП “Гудагай”. Тут не толькі робяць стаўку на малочных гігантаў – комплексы “Малі” і “Германішкі”, – але не забываюць пра невялікія малочна-таварныя фермы – а іх у гаспадарцы ажно сем.

Старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і Марыя Станкевіч разам з прафсаюзным лідарам гаспадаркі Ганнай Налівайкай выправіліся па гудагайскіх фермах.

***

МТФ “Палушы”

Сярод малочна-таварных ферм раёна МТФ “Палушы” – неаспрэчны лідар па надоях. Толькі за студзень 2019 года даяркі тут надаілі больш за 100 тон малака, што на 19 тон больш, чым за студзень 2018 года. Сярод чатырох аператараў машыннага даення самы значны “плюс” (+6 015 кілаграмаў) – у Таццяны Вянгроўскай.

IMG_0883.JPG

Даяркі на МТФ “Палушы”, у адрозненне ад малочна-таварных комплексаў, акрамя дойкі яшчэ і даглядаюць нованароджаных цялят. Таццяна Іосіфаўна прызнаецца, што гэтая работа ёй набольш па душы.

У тым, што паказчыкі па надоях растуць, вялікая заслуга і загадчыцы Тарэсы Адамковіч. Хоць у ролі гаспадыні фермы жанчына толькі дзевяць месяцаў, але работу ведае як свае пяць пальцаў – не адзін год адпрацавала памочнікам загадчыцы фермы.

IMG_0879.JPG

У гэты дзень на ферме не было жывёлавода Валяр’яна Юцкевіча, якому прафсаюзныя лідары прывезлі Падзячны ліст і падарунак – узнагароду працаўніку паабяцалі перадаць калегі.

***

МТФ “Дрэвянікі”

Да зімне-стойлавага перыяду на ферме зацэментавалі новы выгул для кароў і пабудавалі сянажна-сіласную траншэю.

Дойны статак МТФ “Дрэвянікі” складае 179 кароў. Два разы на дзень іх дояць чатыры даяркі, выхадныя ім дае пятая – падменная. І так добра гэта атрымліваецца ў Алены Янкоўскай, што кіраўніцтва гаспадаркі вылучыла кандыдатуру жанчыны на ўзнагароджванне прафсаюзнай арганізацыяй.

IMG_0894.JPG

– Падменнай даяркай працую з 2005 года, – расказвае Алена. – Да гэтага працавала цялятніцай.

На МТФ “Дрэвянікі” таксама быў адзначаны начны вартаўнік Анатоль Алёкса. Па словах мужчыны, часу “спаць у шапку” нават ноччу няма: то карове трэба дапамагчы расцяліцца, то кармы падсунуць – у клопатах змена пралятае як адно імгненне.

IMG_0893.JPG

***

МТФ “Ліпнішкі”

Малочны статак МТФ “Ліпнішкі” складае 175 кароў – па 44 галавы ў кожнай даяркі. Усе аператары малочнага даення працуюць добра і выдзеліць некага цяжка. А прафсаюзны падарунак атрымала даярка Ірына Мацкель, якая за студзень надаіла амаль 20 тон малака (+2,1 тоны да аналічнага перыяду мінулага года).

IMG_0902.JPG

У ліку ўзнагароджаных таксама – слесар малочнага абсталявання Станіслаў Чарняўскі і жывёлавод Віктар Вайдак.

IMG_0907.JPG

***

МТФ “Кялёйці”

Стэрэатып пра тое, што моладзь не хоча працаваць у сельскай гаспадарцы абвяргае загадчыца фермы “Кялёйці” Анастасія Баер. Гледзячы на гэтую прыгожую, маладую, дагледжаную жанчыну, складана паверыць, што яна – мама траіх дзяцей, малодшаму з якіх толькі год і два месяцы.

IMG_0911.JPG

– На ферме працуем разам з мужам. Калі ішла ў раддом, муж мяне падмяняў на ферме, – расказвае жанчына. – Зараз працую на палову стаўкі. Я нарадзілася і гадавалася на вёсцы, таму без работы не магу.

***

МТФ “Індрубка”

Пра сотню цялят на ферме “Індрубка” клапоціцца жывёлавод Уладзімір Ярашэвіч. У групу да мужчыны цяляткі звычайна трапляюць у 2 месяцы -- пасля таго, як навучацца самастойна піць з вядзерца.

IMG_0919.JPG

***

Ферма “Слабодка”

Хуткая і ўвішная Наталля Аднрушкевіч працуе ажно на тры франты: яна загавае фермамі па адкорме і вырошчванні буйной рагатай жывёлы у Гудагаі, Слабодцы і Дзягенева.

IMG_0924.JPG

***

МТФ “Рукшаны”

На ферме “Рукшаны” ўтрымліваецца 174 каровы, з якіх 43 – у групе даяркі Марыі Дубіцкай. За студзень жанчына надаіла 21,2 тоны малака, што на 2,3 тоны больш,чым за такі ж перыяд летась.

Текст:
Фото: Алена Ганулич