Посвятили Дню единения народов Беларуси и России

19:00 / 06.04.2013
Як вядома, 2 красавіка ў нашай краіне адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Напярэдадні ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па гэтай тэме.
Непасрэдна ў Дзень яднання ў раёне адбылося шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Ва ўстановах адукацыі прайшлі тэматычныя ўрокі, інфармацыйныя гадзіны, былі выпушчаны спецыяльныя насценныя газеты. У бібліятэках раёна арганізоўваліся тэматычныя кніжныя выставы, прысвечаныя Дню яднання. У працоўных калектывах
адбыліся гутаркі, выступленні, лекцыі па тэме еднасці двух брацкіх народаў.
А 3 красавіка наш раён наведаў кіраўнік адміністрацыі Навашынскага раёна Ніжагародскай вобласці А.В. Чарапашын, які пазнаёміўся з нашым раёнам, яго асаблівасцямі і адметнасцямі.


Фото с сайта bgdp1.by.