Увага: віктарына! Усенародная барацьба ў тыле ворага

12:45 / 12.01.2012
7382

Раённы савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў сумесна з ідэалагічным аддзелам райвыканкама, аддзеламі адукацыі і па справах моладзі, раённым камітэтам “БРСМ” прынялі сумесную пастанову аб правядзенні раённай віктарыны “Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў”.


Праводзіцца яна ў перыяд з 15 студзеня па 15 красавіка бягучага года. Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве знаўцаў гісторыі запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў, вучні агульнаадукацыйных школ, навучэнцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў, грамадскія аб’яднанні вучняў і моладзі, члены “БРСМ” і іх арганізацыі, ветэраны вайны, ваеннай службы і працы, былыя партызаны і падпольшчыкі. Словам усе, хто жадае прыняць удзел у гэтай патрыятычнай акцыі. Умовы і патрабаванні простыя: разгорнутыя адказы на пытанні, мастацка-эстэтычнае афармленне работы. Работы неабходна прадаставіць у Астравецкі раённы савет ветэранаў. Пасля падвядзення вынікаў, аўтары лепшых конкурсных работ будуць узнагароджаны.



Пытанні віктарыны

1. Калі пачалася падрыхтоўка да партызанскай барацьбы ў выпадку нападу праціўніка на Савецкі Саюз?
2. Хто і калі распрацаваў і прыняў праграму разгортвання ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага?
3. Як і калі гэтыя ўказанні пачалі ажыццяўляцца на тэрыторыі Беларусі?
4. Калі і кім былі прыняты пастановы “Аб далейшым разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі” і “Аб разбурэнні чыгуначных камунікацый праціўніка метадам “рэйкавай вайны”?
5. Калі і з якімі мэтамі былі ўтвораны Цэнтральны і Беларускі штабы партызанскага руху і хто іх узначаліў?
6. Што вы ведаеце аб камуністычным падполлі ў гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі?
7. З якога часу пачало актыўна і смела дзейнічаць у тыле фашыстаў камасамольска-маладзёжнае падполле? Назавіце сетку яго арганізацый.
8. Дзе і ў які час узніклі першыя антыфашысцкія арганізацыі на Гродзеншчыне? Раскажыце аб іх дзейнасці.
9. Назавіце колькасць партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.
10. Які сацыяльны і ўзроставы склад партызанаў Беларусі?
11. Дзе, калі і кім былі арганізаваны першыя партызанскія атрады?
12. Назавіце асноўныя этапы развіцця партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
13. Колькі партызанаў увайшло ў рады Чырвонай Арміі пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі?
14. Колькі партызанскіх брыгад і атрадаў дзейнічала на Гродзеншчыне ў тыле ворага?
15. Якія партызанскія брыгады, атрады, спецыяльныя групы ўдзельнічалі ў вызваленні ад акупацыі вашага раёна? Іх баявыя дзеянні.
16. Запішыце ўспаміны аднаго-двух удзельнікаў партызанскай барацьбы.
17. Назавіце колькасць знішчаных і выведзеных са строю беларускімі партызанамі салдат і афіцэраў праціўніка і яго баявой тэхнікі.
18. Як адзначаны гераізм і адвага партызан і падпольшчыкаў у барацьбе з акупантамі ў іх тыле?
19. Пётр Міронавіч Машэраў – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху. Раскажыце пра яго.
20. Што вы ведаеце аб гераічных подзвігах падпольшчыц і партызанак Еўфрасінні Савельеўны Зяньковай і Зінаіды Мартынаўны Партновай?
21. Калі і кім быў зацверджаны медаль “Партызану Айчыннай вайны” 1-ай і 2-ой ступеняў?
22. Як увекавечана памяць аб партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі вашага раёна?
23. Як і ў чым праявілася дружба і братэрства народаў Савецкага Саюза ў партызанскай барацьбе?
24. Калі і дзе адбыўся парад партызанаў?
25. Як ахарактарызаваў партызанскі і падпольны рух у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў сваім звароце да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў партызанскага руху, чытачоў кнігі “Беларусь непокорённая”?
26. Як ацэньвалі партызанскі рух у Беларусі відныя палкаводцы савецкіх Узброеных Сіл, маршалы Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскі, Г.К. Жукаў, Д.Ф. Усцінаў?
27. Назавіце важнейшыя фактары і ўмовы дасягнення глыбіні і размаху партызанскага і падпольнага руху ў тыле ворага.


Літаратура для выкарыстання пры падрыхтоўцы матэрыялаў віктарыны “Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў”:
1. Беларусь непокорённая. Мн., 2005 г.
2. Белорусская советская энциклопедия. Мн., 1975, т.7,8.
3. Верхось В.П., Неделько В.А., Гродненщина в годы Великой Отечественной войны. Гродно, 2004.
4. Военная энциклопедия Беларуси. Мн., 2010, с.727 -738.
5. Всенародная борьба в Белоруссии. Л., 1983, т.1-3.
6. Жуков Г.К. Воспоминания и размышления. М., 1990, т.2, с.98-99, т.3, с. 12-13.
7. Историко-документальная хроника городов и районов Гродненской области “Память”. Мн., 1993-2004гг.
8. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны 1941-1944. Мн., 1983.
9. Победа – одна на всех. М., 2010.
10. Пономаренко П.К. Всенародная борьба в тылу немецко-фашистских захватчиков 1941-1944. Мн., 1986.
11. Рокоссовский К.К. Солдатский долг. М., 1997.
12. Устинов Д.Ф. Избранные речи и статьи. М., 1979, с.453-454.
13. Шомоди В.Э. Маршрутами народной славы. Мн.,1988.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений