Дабром за дабро

15:27 / 06.07.2010
12678





Добрая навіна аб тым, што ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла ў свет кніга выбраных твораў Казіміра Сваяка (Канстанціна Стэповіча) разляцелася па Астравеччыне імклівай ластаўкай. І пакуль прыхільнікі творчасці нашага святара-паэта і бібліяфілы яшчэ толькі шукаюць, дзе можна набыць цудоўную навінку, да многіх жыхароў Астравеччыны кніга пастукалася сама…



Астравецкі райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (на чале са сваім сакратаром Марынай Кутовіч) за ўласныя сродкі набыў 150 экземпляраў новай кнігі. Дабрачыннасць – адметная рыса БРСМ-аўцаў, вось і на гэты раз з уласнага літаратурнага набытку яны падарылі па 1-2 тамы выбраных твораў Казіміра Сваяка кожнай школе і бібліятэцы Астравеччыны, а яшчэ вырашылі аддзячыць самых актыўных дабрачынцаў, якія фінансава паўдзельнічалі ў ажыццяўленні праекта па выданню выбраных твораў К. Сваяка – кнігу Казіміра Сваяка з прывітальным адрасам ад імя БРСМ, завераным, дарэчы, пячаткай яго райкама, атрымалі самыя актыўныя члены раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” і раённага аддзялення “Беларускі фонд міру”, супрацоўнікі Астравецкага лясгаса, рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда” і СВК “Варняны”, а таксама людзі, якія ў прыватным парадку пералічылі грошы на выданне кнігі. Гэта В.З. Свіла, Я.Г. Даніловіч, сям’я Зяновіч і іншыя.
Вось так здзейсненая добрая справа вярнулася да людзей цудоўным падарункам.


Сям’я Зяновіч на выданне кнігі Сваяка ахвяравала 500 тысяч рублёў.
– З родам Стэповічаў мы знаходзімся ў сваяцтве, – расказвае Таццяна Зяновіч, начальнік фінансава-разліковага сектара райспажыўтаварыства, таму, як толькі мая мама Валянціна Сігізмундаўна Зяновіч пачула пра збор сродкаў для выдання кнігі, яна адразу вырашыла ў ім паўдзельнічаць. Па роду заняткаў мама ніколі не была блізкай да літаратуры, але каштоўнасць спадчыны, якую пакінуў нам Казімір Сваяк, яна добра разумее і лічыць, што ведаць яе і годна цаніць павінны ўсе беларусы. А асабліва мы – землякі.

Тэкст і фота Ганны ЧАКУР.

Комментарии
0
Гость
Вообще-то издательство называется "Беларуски книгазбор".
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений