У выдавецтве “Кнігазбор” выйшла кніга “Выбраныя творы” Казіміра Сваяка

15:36 / 01.07.2010
13198

У ёй упершыню даволі поўна сабрана творчая спадчына нашага таленавітага земляка, святара-паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стэповіча). Акрамя вядомых выданняў – зборніка вершаў “Мая ліра”, дзённіка “Дзея маёй мыслі, сэрца і волі”, п’ес “Янка Канцавы” і “Купалле”, у кнігу ўвайшлі вершы, апавяданні, публіцыстыка, літаратурная і мастацтвазнаўчая крытыка Стэповіча. Упершыню паводле аўтографаў друкуюцца лісты Сваяка з Закапанэ. У дадатку прадстаўлены ўспаміны аб паэце яго сучаснікаў.
Наклад “Выбраных твораў” К. Сваяка – 1000 экземпляраў. 150 асобнікаў былі выдадзены па заказу Астравецкага РК ГА “БРСМ”. Свой матэрыяльны ўклад у гэту цудоўную справу зрабілі раённая арганізацыя “Белая Русь”, раённае аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”, рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда”, Астравецкі лясгас, пляменніца Казіміра Сваяка Я.Г. Даніловіч, сям’я Зяновіч, а таксама ўсе школы раёна і іншыя дабрадзеі.


Ганна ЧАКУР.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений