Помнік ахвярам генацыду ў Быстрыцы

14:35 / 22.06.2010
13231

Вялікай Перамозе – 65 гадоў, а многія ахвяры вайны да гэтага часу не ўшанаваны. Як гэта было з габрэямі, якіх толькі на тэрыторыі нашага раёна загінула каля 1000 чалавек. Пакутніцкая смерць сыноў племені Давіда чамусьці на працягу многіх гадоў замоўчвалася – нібы і не расстрэльвалі габрэяў у Астраўцы, у Быстрыцы, у Міхалішках, у Кямелішках, у Клюшчанах…


Час – самы справядлівы суддзя, і ў месцах масавага катавання габрэяў па ініцыятыве і за грошы іх нашчадкаў сталі ўзнікаць помнікі. На тэрыторыі Астравеччыны такія памятныя знакі паўсталі ў Кямелішках, Міхалішках, непадалёк ад Бараняў. А літаральна на мінулым тыдні помнік ахвярам, замардаваным фашыстамі, паўстаў у Быстрыцы. Яго ўстанавілі ў канцы вуліцы, дзе да вайны жылі габрэі, ля старога пясчанага кар’ера, на краі якога іх расстрэльвалі.


Ганна ЧАКУР.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений