Сенсацыйная знаходка: падарунак ад продкаў

13:17 / 21.05.2010

Сенсацыйнай знаходкай распачаўся рамонт захрыстыі ў Варнянскім касцёле святога Юрыя – пад слоем тынкоўкі, які будаўнікі знялі з адной са сцен, аказалася старажытная фрэска.


Пробашч касцёла айцец Здзіслаў Пікула пракаменціраваў знаходку так:
–Не магу сказаць, на якім этапе роспіс быў пакрыты тынкоўкай – падчас перабудовы касцёла пад клуб ці яшчэ раней. Адно дакладна: рабіў яго сапраўдны мастак. Па-мойму, на фрэсцы – выява святога Станіслава Косткі, які з’яўляецца патронам моладзі. Прынамсі, вельмі падобны. У далейшым для рэстаўрацыі фрэскі думаем запрасіць прафесіянальнага рэстаўратара. Гэта ж часцінка культуры краіны, і да яе трэба ставіцца з павагай і з адказнасцю.
Будаўнікоў пробашч папрасіў далей вызваляць сцены ад старой тынкоўкі вельмі акуратна – спадзяецца, што фрэска святога Станіслава Косткі не адзіная ў Варнянскім касцёле.


Ганна ЧАКУР.
Фота Алеся ЮРКОЙЦЯ.