У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў конкурс патрыятычнай песні
У кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў раённы этап конкурса патрыятычнай песні. Амаль дваццаць вакалістаў, дуэтаў і ансамбляў змагаліся за перамогу ў розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях.
Шчымлівыя і вясёлыя, лірычныя і напоўненыя болем кампазіцыі ў гэты дзень былі прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам, што знаходзіліся ў зале. Са сэны гучалі, і добра вядомыя “Смуглянка”, “Алёша”, “Журавли”, так і аўтарскія песні.
Пакуль журы вызначала пераможцаў, на сцэну выйшлі салісты і ваенны аркестр Смаргонскай пагранічнай групы.
Пераможцы конкурсу
Дуэт, трыа, вакальныя групы:
І месца: вакальна-інструментальны ансамбль “Имею честь” в/ч 7434с.
ІІ месца: Аліна Якель і Злата Валэйка з Міхалішкаўскай СШ.
Саліст-вакаліст (узроставая катэгорыя 14-17 гадоў):
І месца: Сафія Юрчанка з гімназіі №1 г.Астраўца.
ІІ месца: Ілона Калпак з Варнянскага НПК.
ІІІ месца: Яна Алёкса з Гудагайскай СШ.
Саліст-вакаліст (узроставая катэгорыя 18-35 гадоў):
І месца: Аляксандр Кордэль (БелАЭС).
ІІ месца: Анастасія Козар (Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці).
ІІІ месца: Дзіяна Анапрыенка (Астравецкая ЦРБ).
Больш падрабязна пра конкурс чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.