Асвечаны абраз свяшчэннамучаніка Мітрафана

15:33 / 08.07.2010
10487

У аўторак у астравецкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла быў адслужаны малебен і асвечаны абраз свяшчэннамучаніка Мітрафана, архіепіскапа Астраханскага, памяць якога ўшаноўваецца 6 ліпеня.


Богаслужэнне правялі настаяцель храма іерэй Георгій Савіцкі і настаяцель храма святога Іллі-прарока ў вёсцы Альхоўка іерэй Вячаслаў Шасцітка. Разам з астравецкімі вернікамі на малебне прысутнічалі пагранічнікі пагранкамендатуры, а таксама вернікі з пасёлка Гудагай, дзе, як вядома, зарэгістраваны праваслаўны прыход у імя святога мучаніка Мітрафана, архіепіскапа Астраханскага.
Свяшчэннамучанік мучанік Мітрафан нарадзіўся напрыканцы 19 стагоддзя, быў высокаадукаваным чалавекам – скончыў духоўную семінарыю і акадэмію. Прыняў манаскі пострыг і нейкі час служыў у Мінска-Тураўскай епархіі, потым быў пераведзены ў Астрахань. Вядомы сваёй вялікай міласэрнасцю і рашучай барацьбой з праявамі алкагалізму.
Калі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі распачаліся страшэнныя ганенні на веру і святароў, гараджане прапаноўвалі яму пакінуць горад, каб пазбегнуць рэпрэсій. Але архіепіскап адмові’ўся, пажадаў застацца са сваёй паствай і неўзабаве быў арыштаваны. Калі чырвонаармейцы вывелі Уладыку на расстрэл, ён блаславіў салдат на выкананне загаду іх камандзіраў. Але салдаты не адважваліся націснуць на куркі. Тады афіцэр падскочыў да святара, ударыў некалькі разоў наганам, затым застрэліў у яго. Гараджане выкупілі ў каравульных цела Уладыкі і пахавалі каля аднаго з храмаў...
Цікавая і гісторыя абраза. Напісаны ён нядаўна ў горадзе Лідзе, выпускніцай класа іканапісу Слонімскага духоўнага вучылішча. Сродкі на стварэнне абраза збіралі ўдзельнікі маладзёжнага праваслаўнага брацтва пры лідскім храме Святога Георгія-Перамоганосца. На зваротным баку іконы, пад рамай занатаваны імёны юных дабрадзеяў.
Пасля ўрачыстага асвячэння абраз будзе захоўвацца ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла, пакуль у Гудагаі з’явіцца свой храм. З таго моманту свяшчэннамучанік Мітрафан стане нябесным апекуном пасёлка.


Таіса СЯМЁНАВА, фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений