На Островетчине прошёл очередной день информирования

15:33 / 21.11.2016
1329
edinyj_denЧарговы дзень інфармавання насельніцтва прайшоў на Астравеччыне ў мінулы чацвер.

У гэты дзень перад супрацоўнікамі РУП ЖКГ выступіў намеснік начальніка міліцыі Вадзім Мар’янавіч Савіцкі, які расказаў аб крымінагеннай сітуацыі ў раёне, а таксама заклікаў не заставацца абыякавымі: калі штосьці вядома аб правапарушэнні, трэба адразу ж паведаміць аб гэтым у міліцыю.

У снежні гэтага года спаўняецца 25 гадоў грамадскаму аб’яднанню “Беларускі саюз жанчын”. Аб дзейнасці і добрых справах раённай жаночай арганізацыі прысутным расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Леанідаўна Лянкевіч.

Набліжаецца Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ/СНІД, таму менавіта гэтай праблеме была прысвечана адна з тэм дня інфармавання. У чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі выступіла ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Янаўна Цыранок.

– Гродзенская вобласць займае апошняе месца па колькасці ВІЧ-інфіцыраваных людзей, – адзначыла спецыяліст райЦГЭ. – У Астравецкім раёне зарэгістраваны тры выпадкі гэтага захворвання. Канешне, ВІЧ гучыць як прысуд, але не варта адносіцца да захварэўшых, як да пракажонных і абыходзіць іх за вярсту. Яны – звычайныя людзі. Ад таго, што размаўляеш, працуеш ці сябруеш з ВІЧ-інфіцыраваным, заразіцца немагчыма. Каб адчуваць сябе ўпэўнена пры кантакце з такім чалавекам, трэба проста ведаць шляхі перадачы хваробы.

Урач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі таксама выступіла на дні інфармавання ў Варнянах. Акрамя гэтага, там адначасова праходзіў сход сельвыканкама, на якім прафілактычную гутарку з насельніцтвам правёў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Руслан Валянцінавіч Астроўскі. Ён расказаў прысутным аб пажарнай абстаноўцы ў раёне, растлумачыў, што неабходна рабіць, каб максімальна засцерагчыся ад узгарання, і параіў абавязкова ўстанавіць у дамах аўтаномны пажараапавяшчальнік. Такія прафілактычныя мерапрыемствы супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях рэгулярна праводзяць у кожным сельвыканкаме.

У працоўных калектывах арганізацыі і прадпрыемстваў раёна дзень інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.

Марына МАЦКЕВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений