Члены профсоюза могут получить 25-процентную скидку на отдых в оздоровительном комплексе "Нарочь"

13:41 / 23.05.2016
61На мінулым тыдні ў арганізацыі і на прадпрыемствы Астравеччыны завітала начальнік аддзела маркетынгу турыстычнага комплекса «Нарач» Юлія Станіславаўна Трапішчонак, каб расказаць пра паслугі аздараўляльнай установы, якая знаходзіцца паміж  сасновых лясоў  на беразе воднай жамчужыны Беларусі – возера Нарач.

На сустрэчу з працаўнікамі арганізацый прыйшоў і старшыня раённай арганізацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Расціслаў Іванавіч Бразінскі:  турыстычны комплекс «Нарач»  з'яўляецца адным з падраздзяленняў аздараўлення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, –  і таму членам прафсаюза і іх дзецям пры набыцці пуцёўкі ў гэтую ўстанову прадстаўляецца зніжка ў 25% ад яе кошту.

Як расказала прадстаўнік турыстычнага комлексу, тут  можна атрымаць лячэбна-аздараўленчыя працэдуры пры захворваннях органаў дыхання, рухальнага апарату, нервовай сістэмы і парушэннях  абмену рэчываў.

– У нашым турыстычным комплексе размешчаны басейн, тэнісны корт, можна пагуляць у більярд і дартс, ёсць спартыўная і трэнажорная залы, –  расказала падчас прэзентацыі Юлія Станіславаўна. –  Камфартабельныя нумары, шырокі выбар  лячэбна-аздараўленчых і прафілактычных працэдур, уважлівы высокакваліфікаваны персанал, а таксама прыгожая прырода Нарачы – усё гэта спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя.

Словам, калі вам хочацца адпачыць на ўлонні прыроды і  ўмацаваць свой арганізм, вас чакаюць у турыстычным комплексе «Нарач».

Алена СВЕТЛАЯ.