Островчанин Валентин Точёный занесён в Книгу славы Гродненщины

08:00 / 01.10.2014
Ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю Гродзенскай вобласці, прыняла ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя Астравецкага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Адамам Дзмітрыевічам Кавалькам.

Святкаванне юбілею вобласці праходзіла ў абласным драматычным тэатры, на ўваходзе ў які гасцей сустракала выстава караваяў, якую адкрываў выраб астравецкай майстрыхі Ірыны Базюк з сімволікай самага паўночнага райцэнтра Гродзеншчыны.
Астравецкі раён неаднаразова ўзгадваўся і падчас святочнага выступлення старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Васільевіча Краўцова – у асноўным у сувязі з ажыццяўленнем на яго тэрыторыі грандыёзнага праекта – будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч шчыра павіншваваў жыхароў Гродзеншчыны з юбілеем, адзначыўшы яе ўнікальныя дасягненні і перамогі ў розных галінах, а таксама і зачытаў віншаванне Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і ўручыў Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі, якім Гродзенкая вобласць узнагароджана за асаблівыя дасягненні.
У той вечар былі адзначаны лепшыя людзі Гродзеншчыны – іх імёны рашэннем абласнога выканаўчага камітэта занесены ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прыемна, што сярод дзевяці лепшых з лепшых прадстаўнікоў розных галін і розных раёнаў гэтага гонару ўдастоены і галоўны ўрач Астравецкай раённай бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны.
Святкаванне юбілею вобласці вылілася ў прыгожае, прадуманае да дробязей дзейства, яркім фінішным акордам якога стаў цудоўны канцэрт лепшых творчых сіл вобласці і сталічных зорак – Мікалая Скорыкава і Іны Афанасьевай.


Ніна РЫБІК.