Песня Перамогі: спявалі разам!
Песню Перамогі спявалі разам астраўчане падчас мітынгу ля помніка савецкім воінам і партызанам.
І на гэтым моманце мне хочацца спыніцца падрабязней.
Вы толькі ўявіце, як у блакітную вышыню неба ўзвіваюцца магутныя і меладычныя галасы мужчын і жанчын, разбаўленыя тоненькімі, але звонкімі дзіцячымі ноткамі. Спявалі ўсе – ад малога да вялікага, прадстаўнікі ўлады і простыя рабочыя. Стоячы плячо ў плячо, “Песню Перамогі” дапамагалі вайскоўцам выконваць працаўнікі сельскай гаспадаркі, сферы адукацыі, атамшчыкі і медыкі, падаткавікі, прадпрымальнікі і журналісты…
Прыгожа, моцна, эмацыянальна! Не таму, што сама спявала, – а таму што ў гэты Дзень Перамогі ўсе мы былі разам і прагаворвалі вядомыя з дзяцінства словы песні, добра разумеючы іх сэнс. Бо гэты дзень Перамогі “порахам прапах”! #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ