Ад помніка савецкім воінам і партызанам стартавала на Астравеччыне акцыя “Беларусь помніць. Помнім кожнага”

13:20 / 08.05.2024


З мітынгу і ўскладання кветак да помніка савецкім воінам і партызанам стартавала на Астравеччыне акцыя да Дня Перамогі “Беларусь помніць. Помнім кожнага”.

Кіраўніцтва раёна, арганізацый і прадпрыемстваў, члены калектываў, сілавыя структуры, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, аддалі даніну павагі тым, чые імёны нанесены на пліту ля падножжа манумента і адправіліся ў аўтапрабег па пяці накірунках раёна, каб успомніць удзельнікаў і ахвяр вайны хвілінай маўчання і падзякаваць за магчымасць жыць пад мірным небам.

Абавязковы атрыбут свята Вялікай Перамогі, як памяць па тых, хто яе нам падарыў, – бутаньерка з яблыневай кветкай. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 

 





Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович