Призёром І Республиканского форума «Шаг в будущее» стала ольховская школьница

17:00 / 08.05.2024


Удзельнікі форуму. Кусойць Ксенія (у цэнтры)

Старшакласніца Альхоўскай школы Ксенія Кусойць увайшла ў лік прызёраў І Рэспубліканскага форуму навукова-практычных работ «Шаг в будущее». Дзяўчына прадстаўляла работу «Палітыка генацыду на тэрыторыі Беларусі: новыя падыходы».

 Тэму школьніца раскрыла з праекцыяй на мясцовыя факты.  

 – Паколькі аб’ём работы быў абмежаваны, мы не змаглі апісаць усё, што хацелі. Спыніліся на трагічных гісторыях расстрэлу мірнага насельніцтва ў Стрыпішках і ля Дайноўкі, а таксама расказалі пра міхалішкаўскае і кемелішскае гета, – дзеліцца педагог дзяўчынкі Людміла Саўко. –   На конкурс было даслана больш за 100 заявак, завочны адбор прайшло 35 работ. За тыдзень да выступлення нам паведамілі, што Ксенію чакаюць на вочным этапе конкурсу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Республікі Беларусь.  

 – Наш клас вывучае гісторыю Беларусі на павышаным узроўні, і тэме генацыду быў прысвечаны не адзін урок. Аднак мы разглядалі больш шырокую, агульную інфармацыю. А падчас напісання даследчай работы я паглыбілася менавіта ў гісторыю свайго краю, – расказвае Ксенія. – На вочным этапе выступала сёмай і, паслухаўшы папярэднікаў, адчувала моцную канкурэнцыю. Хоць параўноўваць раскрыццё заяўленых тэм было складана, да прыкладу, у маёй секцыі расказвалі і пра Вялікую Айчынную вайну, і пра штучны інтэлект, і пра ролю жанчын у палітыцы – спектр вельмі розны. Буду шчырай: хвалявалася, але я ехала ў сталіцу не проста паўдзельнічаць, а вярнуцца не з пустымі рукамі. І радая, што гэтыя спадзяванні спраўдзіліся. (Усміхаецца.)  

 Наша зямлячка трапіла ў тройку лідараў: узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.  Да слова, Ксенія адзіная ў сваёй секцыі выступала на беларускай мове – гэты факт адзначыла і журы.


Текст: Рита Дремо