Да свята Пасхі: віншаванні і дапамога

14:05 / 07.05.2024


Да свята Пасхі атрымалі падарункі пастаяльцы Міхалішкоўскай бальніцы сястрынскага догляду.

Добрай традыцыяй, якой не здраджваюць раённае грамадскае аб’яднанне Беларускага саюза жанчын і прыхаджане царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла, стала віншаванне са святам Пасхі пастаяльцаў бальніцы сястрынскага догляду ў Міхалішках.



Настаяцель храма айцец Георгій Савіцкі і старшыня раённага аб’яднання БСЖ Наталля Баніцэвіч перадалі ім салодкія падарункі, а таксама вельмі неабходныя сродкі гігіены. І, канешне ж, чырвоныя яйкі –  якое свята без іх! 


Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович