Відэакантроль: у дапамогу ўсім і кожнаму

16:00 / 19.04.2024


Белтэлекам даўно з’яўляецца арга­ні­зацыяй, якая актыўна асвойвае новыя тэхналогіі, прымяняе іх на практыцы і прапаноўвае сваім абанентам, што, безумоўна, павышае якасць аказваемых паслуг.

Сярод «прасунутых» магчымасцей для арга­нізацый і насельніцтва можна назваць відэа­кантроль. 

– Сёння відэакантроль – гэта не толькі «паглядзелі» і «зафіксавалі», – тлумачыць начальнік Астравецкага вузла электрасувязі Сяргей Хіневіч. – Сюды трэба ўключыць пункт пра аналітыку: запіс на відэа дапамагае ў распазнаванні нумароў на транспарце, людзей, нават фіксуе задымленне або пажар.


Сістэму відэакантролю можна ўста­ляваць як на адмі­ністрацыйных будынках, так і на шматкватэрных дамах або ў прыватным сектары. Сачыць за парадкам на тэрыторыі і ў дварах, за бяспекай дзіцячых пляцовак і аўтамабільных стаянак – гэта ўжо звыклы мінімум. Ка­меры можна ўсталяваць у хаце пажылых або хворых бацькоў або проста каля пліты на кухні – і ведаць, дзе яны і што газ выключылі. У гэтым выпадку відэакантроль працуе па прынцыпе датчыкаў дыму ці разетак. Пры гэтым назіраць за абстаноўкай можна з любога месца, дзе ёсць доступ да інтэрнэту, з камп’ютара, тэлевізара або мабільнага тэлефона. 

Такой тэхналагічнай навінкай мы не толькі гарантуем сабе і іншым бяспеку, але і дысцыплінуем: ведаючы, што дзесьці ёсць «пільнае вока», наўрад ці захочацца зламаць дрэва ў парку або падпаліць урну.

___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович