Прапануем даслаць свой фотаздымак у “Астравецкай праўдзе”

09:00 / 17.04.2024


Да Дня настаўніка карэспандэнт Алена Ярашэвіч распытвае Вольгу Хацяновіч, 

настаўніка рускай мовы і літаратуры СШ №1. Кастрычнік 2012 года.

Кожны нумар “раёнкі” мы стараемся зрабіць не толькі інфармацыйным, але і цікавым. І дапамагаюць нам у гэтым героі публікацый – вы, жыхары Астраўца і ўсяго раёна. Пра кагосьці мы пішам, хтосьці трапляе ў аб’ектыў фотаапаратаў, а нехта сам дзеліцца з газетай прыгожымі і цікавымі здымкамі…

Звычайна людзі, якія хоць аднойчы “трапілі ў газету”, захоўваюць гэтыя нумары – як кажуць, на памяць – і не-не ды ўспамінаюць, як гэта адбывалася. Калі вы з такіх – то наступная прапанова для вас.

Да Дня друку, 5 мая, прапануем чытачам падзяліцца сваімі здымкамі або родных, што былі апублікаваны ў “раёнцы”. Пазначце, хто на фота, дату выхаду газеты і нагоду сустрэчы з карэспандэнтам.

Важная парада: пераздымайце фота з газеты буйным планам; калі яно было з матэрыялам, то пажадана ўмясціць загаловак.

Дасылайце здымкі на электронную пошту ostrov_red@ostrovets.by да 30 красавіка ўключна. Давайце разам і творча ўзнавім гісторыю нашай газеты!


Текст: Ольга Хотянович
Фото: из архива АП