Нашы ў Маскве: Алена Малышава дзеліцца ўражаннямі ад выставы «Расія»

11:30 / 22.03.2024


Астраўчанка Алена Малышава ўдзельнічае ў Днях Гродзенскай вобласці, якія праходзяць на ВДНГ у Маскве на выставе «Расія».

– Беларускі павільён працуе з 10 да 18 гадзін – і ўвесь гэты час у нас не бывае бязлюдна. Праводжу майстар-класы па саломапляценні. Што прыемна: з задавальненнем удзельнічаюць і дзеці, і дарослыя, аднолькава цікавяцца гэтым відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жанчыны, і мужчыны, – расказвае Алена Ігнацьеўна. – Вядома, немагчыма не пазнаёміцца з выставай у цэлым – трэба ж не толькі сябе паказаць, але і іншых паглядзець. (Усміхаецца.)  У расійскім павільёне прадстаўлены ўсе рэгіёны гэтай краіны – і кожная прэзентацыя прыгожая і своеасаблівая. Уражвае афармленне па апошніх сучасных тэхналогіях. Увогуле, маштаб і разнастайнасць выставы здзіўляюць










_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Фота з архіва Алены МАЛЫШАВАЙ

Текст: Светлана Фёдорова