У асноўны дзень выбараў пойдзе галасаваць Ганна Сямашка з аграгарадка Варона

10:00 / 22.02.2024


Ганна Сямашка з аг. Варона лічыць адным з галоўных абавязкаў кожнага грамадзяніна удзел у выбарчай кампаніі.

– Ад выбаршчыкаў залежыць, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы, да каго яны будуць звяртацца за дапамогай у вырашэнні пэўных пытанняў, упэўнена жанчына. – Парадавала, што прынялі рашэнне аб адзіным дні галасавання – гэта добрая эканомія, у першую чаргу, дзяржаўных сродкаў, а ў другую, –часу і сіл людзей, якія арганізоўваюць гэтае мерапрыемства.

Ганна расказала, што датэрмінова галасаваць яе сям’я не пойдзе, – аддадуць свой голас, па традыцыі, у асноўны дзень.

– Для нас гэта як урачыстасць – настрой не будзённы.усміхаецца Ганна. – У гэты дзень выязны гандаль працуе на ўчастку, канцэрт ладзяць, дзяцей члены камісіі частуюць цукеркамі, першаму выбаршчыку падарунак даюць… Ці ж не свята?! 


Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо