Датэрміновае галасаванне: камісіі працуюць без перапынкаў на абед

11:41 / 21.02.2024


Адно з новаўвядзенняў сёлетняй выбарчай кампаніі – работа ўчастка ў для галасавання без перапынку на абед. Для людзей гэта зручна, лічыць старшыня Варнянскай выбарчай камісіі №8 Алена Юркойць і працягвае:

– У тых, хто заняты ў буднія дні на працы, ёсць магчымасць прагаласаваць у свой абедзенны перапынак альбо пасля работы – да 19.00 участак адкрыты.

Наш участак дастаткова вялікі, у яго ўваходзіць шмат населеных пунктаў. Толькі пачалося датэрміновае галасаванне, а мы атрымалі больш за 15 тэлефанаванняў з просьбай арганізаваць для іх галасаванне на даму – гэта пажылыя людзі, хворыя, тыя, каму цяжка хадзіць.

Нямала будзе ў нас і ўпершыню галасуючых – амаль 70 такіх выбаршчыкаў чакаем. І, па традыцыі, кожны з іх атрымае ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.


Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо