Датэрміновае галасаванне: упершыню прыйшоў на выбары Ян Багдановіч

17:00 / 20.02.2024


Мальскі юнак Ян Багдановіч аддаваў свой голас упершыню – і атрымаў у падарунак Канстытуцыю.

– У нядзелю, асноўны дзень галасавання, буду на працы, таму прыйшоў на датэрміновае – добра, што гэтая магчымасць для выбаршчыкаў існуе, – гаворыць малады чалавек. – Загадзя пазнаёміўся з праграмамі ўсіх кандыдатаў у дэпутаты і, калі ішоў на ўчастак, ведаў, каму аддам голас.


– Дарэчы, хацеў у першы дзень датэрміновага галасавання быць першым выбаршчыкам, прыйшоў да адкрыцця ўчастка, але мяне ўжо апярэдзіла двое чалавек, – усміхаецца Ян. – Ведаў, што як упершыню галасуючы атрымаю падарунак – думаў, што гэта будзе нешта простае. А тут Канстытуцыя! Прыемна.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо