Фотафакт. Лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўзнагародзілі на “Дажынках-2023”

16:00 / 23.09.2023


Работнікі аграпрамысловага комплексу Астравеччыны таксама не засталіся без падарункаў. 

 Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання атрымаў трактарыст-машыніст КСУП “Варняны” Валерый Дзенюш. Граматамі рэспубліканскага і Гродзенскага абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК адзначылі вадзіцеля КСУП “Варняны” Уладзміра Грынцэвіча і галоўнага інжынера КСУП “Гудагай” Паўла Гваздова. Грамату і падзяку Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў уручылі вадзіцелю КСУП “Гервяты” Андрэю Вінцкусю і загадчыку цэнтральным зернесладам КСУП “Гудагай” Меланіі Бразінскай. 

 Віншуем землякоў з заслужанымі ўзнагародамі!

 *Больш падрабязна пра святкаванне "Дажынак" чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты і на нашым сайце.
Текст:
Фото: Алёна Ганулич