Дакрануліся да гісторыі

17:18 / 05.12.2022
Падарожжы любяць усе. Далёкія або блізкія – няважна, абы цікавыя. З гэтым несумненна пагодзяцца многія сябры раённай  грамадскай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Невялікай групай начале з лідарам Тамарай Лукша здзейснілі  яны нядаўна паломніцкую паездку ў Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у вёсцы Багушы  на Смаргоншчыне. 

IMG_20221125_105801.jpg


Гэтая абіцель  існуе не так даўно, але знаходзіцца яна ў гістарычным месцы – на землях, дзе ў гады Першай сусветнай вайны вяліся крывавыя баі. Тут мужна змагаўся знакаміты жаночы смяротны батальён пад камандаваннем ле­ген­дарнай Марыі Бачкаровай. 
На тэрыторыі манастыра ўзве­дзена капліца ў гонар  Патрыярха Ціхана, Свяціцеля Маскоўскага  (гады служэння ў сане 1917-1925). Тут раз­мяс­ціўся невялікі музей, дзе прадстаўлена нямала рарытэтных экспанатаў часоў Першай сусветнай – рэшткі зброі, салдацкія каскі, асабістыя рэчы байцоў і афіцэраў і нават сапраўдны шынель, да якога можна было  дакрануцца. На сценах  мноства фотарэпрадукцый, якія  выклікаюць вялікую ціка­васць у наведвальнікаў.

IMG_20221125_101510_BURST17.jpg

Распавяла гісторыю  стварэн­ня манастыра і правяла экс­курсію па музеі  сястра Ірына, насельніца абіцелі.  Палом­­нікі мелі магчымасць  пакінуць запіскі з імёнамі родных і блізкіх, жывых і памерлых, для памі­нання на манастырскіх бога­слу­жэннях, якія праходзяць тут па суботах і нядзелях, а таксама ў дні царкоўных  свят.
Працягам падарожжа стала наведванне мемарыяла памяці ахвяр і герояў, узведзенага на лініі процістаяння  ў Першую сусветную вайну 1915-1917 гадоў. Паломнікі ўзнеслі  маліт­ву аб супакаенні душ загінулых, запа­лілі свечкі  і паклалі кветкі да падножжа  манумента славы і памяці.

IMG_20221125_115917.jpg

Зручны мікрааўтобус экскур­сан­­там прада­ста­віў Тэрытарыяль­ны цэнтр  сацыяльнага абслу­­гоў­вання насельніцтва, за што яму вялікі дзякуй.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Таисия Семёнова