На Астравеччыне завяршаецца ўборка рапсу

11:53 / 11.08.2022

На раніцу 11 жніўня ў Астравецкім раёне абмалочаны амаль 2 700 гектараў крыжакветкавага, ці 98% ад плана. Аграрыі намалацілі 6 600 тон. У гэтым годзе рапс на круг даў 24,5 цэнтнера, што амаль на 2 цэнтнера больш, чым у мінулым годзе. Найлепш крыжакветкавы сёлета сыплецца ў КСУП “Гудагай” і “Гервяты”, дзе ўраджайнасць гэтай культуры дасягае 38 і 32 цэнтнеры з гектара. Нагадаю: у дзвюх гэтых гаспадарках дзейнічаюць цэхі па перапрацоўцы рапсавага насення.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич