Рэпарцёр выходзіць у свет: якія планы на лета ў жыхароў Астравеччыны

14:28 / 25.07.2022
930
Як правялі першую палову лета і плануюць пра­весці астатні час, расказалі жыхары раёна.

Ксенія Белан, медсястра аддзялення рэанімацыі ЦРКБ:

– У чэрвені я працавала. Цяпер у адпачынку – і на трэці дзень ужо паехала на раённы турзлёт. Падабаецца: можна правесці час на прыродзе, дзе чыстае свежае паветра, побач рэчка і лес. Потым планую паездку дадому, там пайду ў паход з сябрамі. Займаюся конным спортам, дома ёсць стайня, буду катацца на конях.


Ганна Свірская, тэхнік па азеляненні РУП ЖКГ:

– Лета праходзіць у працы: азеляняем горад, высаджваем кветкі. 

Сядзець на месцы – не пра мяне, люблю актыўны адпачынак: летась упершыню сплаўлялася на байдар­ках, а ў гэтым годзе буду ўдзельнічаць у спаборніцтвах па гэтым відзе спорту. Гуляю ў валейбол. Нядаўна ездзіла ў Піцер. 

Планую паехаць на радзіму, у Магілёў, там ёсць цудоўныя экскурсіі, выставы і можна пайсці ў паход з сябрамі.


Дзмітрый Будай, тэхнік-асемянатар КСУП «Гервяты»:

– Лета так хутка пралятае, што заўважыць яго не паспяваю. Акрамя працы, гэта яшчэ і адпачынак, весялосць, розныя паездкі і мерапрыемствы. 
У водпуску планую дабудаваць лазню, таму што ў рабочы час не паспяваю.


Мікалай Валэйка, беспрацоўны:

– У маі вярнуўся з арміі, служыў у роце ганаровай варты ў Мінску. Падаў дакументы на далейшую службу – чакаю адказ. Пакуль дапамагаю бацьку па гаспадарцы. 

Планую пабываць на экскурсіі ў Мірскім замку.  


Мікіта Шмялёў, майстар доследнага лясгаса:

– Праводжу лета ў асноўным на працы. Вечарамі гуляю па Астраўцы – за апошнія гады тут адкрылася шмат месцаў, дзе можна добра правесці час. 

Планы на адпачынак грандыёзныя: з’ездзіць у Піцер, «пакалясіць» па гарадах Беларусі – не быў у Магілёве, Гомелі і Брэсце.


Юлія Кулікян, інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні саўгаса «Падольскі»:

– Лета праводжу на агародзе дома. 

У ліпені наведалі з мужам Хатынь, Лінію Сталіна і Курган Славы. Магу сказаць, што наша рэспубліка натхняе на падарожжы па месцах гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. 

Таксама пабывалі на Вілейскім вада­сховішчы і возеры Нарач. Астатнія месяцы лета плануем таксама правесці ў Беларусі.


Гутарыла Алена ВАЙЦЯХОВІЧ, студэнтка Інстытута журналістыкі.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

 

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений