Сёлета спаўняецца

09:09 / 11.06.2022

125 гадоў (1897) з часу першага пісьмовага ўспаміну пра вёску Альхоўку.

30 гадоў (1992) з дня рэгістрацыі на Астравеччыне першай праваслаўнай абшчыны.

   

Сёлета адзначаецца

410 гадоў (1612) з дня нараджэння Цыпрыяна-Паўла Бжастоўскага, сына Яна Бжастоўскага, вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага. Быў адным з вядомых дыпламатаў ВКЛ, курыраваў перамовы з Маскоўскай дзяржавай падчас вайны 1654–1667 гадоў. Падпісваў у Андрусаве акт прымірэння паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.

Фундатар будаўніцтва касцёла Святога Міхала Арханёла ў Міхалішках.


115 гадоў (1907) з дня нараджэння Вітольда Іванавіча Марача.

Нарадзіўся 15 чэрвеня ў Пецярбурзе, куды, ратуючыся ад беззямелля, пераехалі яго бацькі. У 1919 годзе сям’я вярнулася ў вёску Куцькі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Вітольд працаваў парабкам, падзёншчыкам у заможных сялян. Вывучыўся на каваля. У 1937 годзе ўладкаваўся на кардонную фабрыку “Альхоўка”. У 1939 годзе, калі пачалася Другая сусветная вайна, на фабрыцы было ўведзена самакіраванне, рабочыя абралі Вітольда Марача старшынёй рабочага камітэта.

Прайшоў вайну з 1941 па 1946 год, закончыў яе ў Японіі. Узнагароджаны ордэнам і сямю медалямі.

Пасля вайны ўзначальваў Свірскі раён забеспячэння.

Двойчы (1939 і 1947 гады) выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

 

Святы і памятныя даты

12 чэрвеня

Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці (прафесійнае свята)

Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай.

 

14 чэрвеня

Сусветны дзень донара крыві.

Міжнародны дзень блогера.

 

17 чэрвеня

Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай.

Падрыхтавалі Ніна РЫБІК

і Рыта ДРЭМА


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Текст: Главный администратор