Маладзёжны форум “Толькі разам – толькі наперад” прайшоў у Астраўцы

15:04 / 24.05.2022
358

Прыняцце ў піянеры, уручэнне членскіх білетаў БРСМаўцам, узнагароджванне пераможцаў конкурсаў і лепшых актывістаў, творчыя нумары і дыскатэка – маладзёжны форум “Толькі разам – толькі наперад” прайшоў у Астраўцы.

Перад хуткім стартам летніх канікул дзве папулярныя сярод школьнікаў арганізацыі – БРПА і БРСМ падвялі вынікі навучальнага года – і зрабілі гэта арыгінальна. Так узнікла ідэя сумеснага форуму, на які прыехалі юныя актывісты з усяго раёна. А яго назва як нельга лепш адлюстроўвала сутнасць дзейнасці абедзвюх аб’яднанняў: згуртоўваць дзяцей і моладзь цікавымі карыснымі справамі і разам развівацца, рухаючыся толькі наперад.

Распачалося мерапрыемства з урачыстага хвалюючага моманту: спачатку малодшыя вучні дружна паўтарылі клятву піянераў і з гонарам завязалі галоўны атрыбут прыналежнасці да арганізацыі – чырвона-зялёныя гальштукі, а пасля для атрымання членскіх білетаў на сцэну падняліся іх старэйшыя таварышы, якія папоўнілі рады БРСМ.

За навучальны год актывісты піянерскай і маладзёжнай арганізацый паўдзельнічалі і годна праявілі сябе ў шматлікіх конкурсах, акцыях, праектах – работа дзяцей і іх настаўнікаў была адзначана падчас форуму дыпломамі, падарункамі і Падзячнымі лістамі. Па колькасці ўзнагароджаных можна было зрабіць вынік, што піянеры і БРСМаўцы старанна папрацавалі і можна ганарыцца падрастаючым пакаленнем.

Дарэчы, у ліку адзначаных быў і вучань Варнянскага НПК Антон Валынец. Хлопец перамог у раённым этапе конкурсу “Лідар года – 2022” і нядаўна прадстаўляў Астравеччыну на вобласці, дзе разам з групай падтрымкі скарыў журы жартаўліва-запальваючым танцам, – варнянцаў адзначылі як самых танцуючых удзельнікаў. Гэты экстравагантны нумар юнакі выканалі і на форуме, выклікаўшы шквал апладысментаў.

Пасля надышоў час для забаўляльнай часткі: для дзяцей і падлеткаў арганізавалі конкурсы і дыскатэку.




















Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.



Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений