Маладыя сем’і запрашаюць паўдзельнічаць у праекце “Валадар сяла – 2022”

15:27 / 17.05.2022

Райкам ГА БРСМ запрашае маладыя сем’і паўдзельнічаць у раённым этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Валадар сяла – 2022”.

Канкурсантаў чакаюць творчыя і жартаўлівыя заданні, а таксама выпрабаванне на сельскай эстафеце. Удзельнікамі праекта могуць быць жыхары сельскай мясцовасці, якія маюць падсобную гаспадарку.

Усе падрабязнасці можна даведацца ў райкаме ГА БРСМ па тэлефоне 8(01591)79-8-43.



Текст: