Прыходзьце ў бібліятэку за новымі кнігамі

12:23 / 16.05.2022
586

IMG_9841.jpg

Паступленне новай літаратуры ў бібліятэку заўсёды знамянальная падзея як для бібліятэкараў, так і для чытачоў.

У Астравецкай раённай бібліятэцы папоўніўся кніжны фонд галіновай літаратуры: кнігі па валеалогіі, літаратуры, гісторыі і праве. Маляўнічыя выданні прызначаны не толькі для моладзі, але і для людзей старэйшага пакалення. Кніга «Не спешите стареть» зацікавіць людзей сталага ўзросту, а «Управление деловой репутацией» зацікавіць дзелавых асоб.

IMG_9845.jpg

Ёсць і юрыдычная літаратура: «Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Агульнавайсковыя статуты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

IMG_9853.jpg

Для чытачоў, якія клапоцяцца аб сваім здароўі і берагуць уласны зрок, падрыхтавана «порцыя» аўдыёкніг.

Запрашаем за навінкамі!

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений