Віншаванне са светлым хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова!

08:00 / 17.04.2022

Паважаныя вернікі рымска-каталіцкай канфесіі!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова!

Жадаем вам узнёсласці духу, згоды з уласным сумленнем, шчасця, паразумення з людзьмі, цярпення і аднаўлення. 

Няхай гэты вялікі, светлы дзень у цяперашні складаны час сусветнага супрацьстаяння і супярэчнасцей умацуе веру ў дабро і надзею, азнамянуе сабой сапраўднае духоўнае адраджэнне сусветнага грамадства на падставе вечных хрысціянскіх каштоўнасцей!

Вялікіх вам духоўных набыткаў! Няхай жа паўсталы з мёртвых Хрыстос будзе жаданым госцем вашых думак, слоў і ўчынкаў! Няхай жа традыцыйнае і святочнае прывітанне «Хрыстос уваскрос!» знойдзе ў кожным хрысціяніне поўны надзей і радасці жыцця ўдзячны адказ «Сапраўды ўваскрос!»


І.Я. Шалудзін, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. Тальчук, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.