Салістаў-вакалістаў запрашаюць на конкурс

16:00 / 07.02.2022

У моладзі Астравеччыны ёсць цудоўны шанс прадэманстраваць вакальныя здольнасці і артыстызм на раённым конкурсе патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”, прысвечаным Году гістарычнай памяці.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: “Саліст-вакаліст ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў” і “Саліст-вакаліст ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў”.

Для ўдзелу трэба да 25 лютага адправіць заяўку на электронную пошту райкама ГА БРСМ ostrovets.brsm@mail.ru.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 79-8-43.


Текст: Главный администратор