Настаўнікі, вучні і бацькі Гервяцкай школы гулялі ў “Што? Дзе? Калі?”

11:31 / 26.01.2022
278

IMG-fe607e1914646cc1fa8acae4fbe145e0-V.jpg

У суботу ў Гервяцкай СШ інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” сабрала каманды вучняў “Зёбры”, настаўнікаў “Училки” і бацькоў “Предки” за сталамі знатакоў.

Тры туры, у кожным – па 10 пытанняў з гісторыі і геаграфіі, літаратуры, архітэктуры і іншых галін. На абдумванне – адна хвіліна і бланкі з адказамі перадаваліся журы.

IMG-38d4ceb658394754bfcf07ad53392c76-V.jpg

Гульня была дастаткова напружаная: у першым туры перамогу атрымала каманда вучняў, у другім наперад вырваліся настаўнікі, а трэці стаў пераможным для каманды бацькоў.

IMG-8adcfa7a8a7ef7bea566a7f40c405f3e-V.jpg

– Адказваць на пытанні за сталом цікавей, чым назіраць за гульнёй на экране ці ў студыі, – дзеліцца ўражаннямі капітан каманды “Предки” Руслан Анатольевіч. – Калі ты гуляеш, тое, што знаходзіцца па-за сталом, проста не існуе. У цябе ёсць толькі пытанне, хвіліна, каманда – і ўсё. Хочацца, каб такія гульні сталі традыцыяй у Гервяцкай школе.

– Як у добрай сям’і, у нашай камандзе – раўнапраўе. Гуляем мы 6 год, – расказвае капітан каманды “Зёбры”, адзінаццацікласніца Дар’я Жусін. – Тры разы былі пераможцамі раённага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”. У нас няма размеркавання па сферах і пытаннях, мы не падслухоўваем абмеркаванне іншых каманд, абапіраемся на свае веды. Сёння гуляць было крыху складана, але мы сабраліся – і толькі на 2 балы адсталі ад каманды бацькоў.

IMG-74658d393457e12024a50c13ac0fd86d-V.jpg

Інтэлектуальная барацьба прынесла шмат станоўчых эмоцый вучням, настаўнікам і бацькам. Усе прадэманстравалі добрыя веды і майстэрства рашэння нестандартных задач. А перамогу святкавалі бацькі.

Таццяна СЫС, настаўнік, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Інтэлектуалы”.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений