Каляндар надвор’я: якім быў канец студзеня ў розныя гады

16:41 / 25.01.2022
225

87465.jpg

Раніцай 24 студзеня бягучага года тэмпература паветра была –8 градусаў


25-31 студзеня
Бытуе распаўсюджаная думка (зрэшты, яе пацвярджаюць і сіноптыкі), што зімы сталі больш мяккімі і цёплымі.
Між тым, і ў ранейшыя часы здараліся розныя прыродныя катаклізмы. Нядаўна ў інтэрнэце са спасылкай на летапіс 1492 года з’явілася паведамленне, што ў тым годзе на тэрыторыі сённяшняй Беларусі ў студзені зацвілі сады і пусціліся ў рост травы. Праўда, у сакавіку на працягу трох тыдняў трымаўся моцны мароз – і ўся зеляніна загінула.
Нядаўна ў нашым раёне, як і ва ўсёй Беларусі, бушаваў ураганны вецер, які нарабіў шмат бяды. 14 студзеня відавочцы бачылі маланку і чулі раскаты грому.
А ў 1990 годзе 26 студзеня Стэфан Рамэйка назіраў на небе над Крыжоўкай вясёлку.
Дарэчы, ураганы ў гэтую пару не такая рэдкая з’ява. Да прыкладу, у 2002 годзе «Астравецкая праўда» паведамляла, што ў ноч з 29 на 30 студзеня над нашым раёнам пранёсся ўраган, парывы ветру дасягалі 24-ох метраў у секунду. Былі пашкоджаны лініі электраперадачы на ўчастку Варняны–Падольцы і 55 сельскагаспадарчых аб’ектаў. З-за моцнага галалёду 16 чалавек звярнуліся ў бальніцу з пераломамі рознай ступені складанасці. 
Самым халодным апошні тыдзень студзеня выдаўся ў 2014 годзе: –10,1 градусаў. У 1996 годзе сярэдняя тэмпература складала –9,8 градусаў. Халодным і снежным выдаўся канец студзеня і ў 2005 годзе. «Па калена снегу», – запісаў у дзённіку Стэфан Рамэйка. Сярэдняя тэмпература склала ў той перыяд 9,3 градуса марозу. У 2007 годзе ў апошні тыдзень трымалася ў сярэднім каля васьмі градусаў марозу, ноччу слупок тэрмометра апускаўся да –20 градусаў – пры тым, што пачатак месяца быў рэкордна цёплым. Прыкладна такой жа была тэмпература і ў апошні тыдзень студзеня 2010 і 2012 гадоў.
А ў пазамінулым годзе студзень быў надзвычай цёплым: сярэдняя тэмпература апошняга тыдня складала +2,4 градусы, увесь месяц слупок тэрмометра не апускаўся ніжэй нуля. Яшчэ цяплей было ў 2016 годзе: сярэдняя тэмпература апошняга тыдня склала +3,9 градусы, хоць і пачаўся ў тым годзе студзень з маразоў у 10-12 градусаў.
Народныя прыкметы
Сонца ў Таццянін дзень, 25 студзеня, абяцае раннюю вясну, а снег – дажджлівае лета. 

Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі падрыхтавала Ніна РЫБІК. 






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений